Ванцы́пар ’нячысцік, чорт’ (Бяльк.). Гл. анцыпар.
Ванця́ць ’абняславіць’ (КЭС). Да кораня ванц‑ (гл. ванцак). Магчыма, варта прыняць пад увагу і літ. vaitóti ’стагнаць, вохкаць’, прус. waitiāt ’гаварыць’ і бел. (з балт.) вайцяць ’сварыцца, крычаць, лаяцца’ (Урбуціс, Baltistica, 1969, 2, 161; Непакупны, Мовознавство, 1968, 6, 35; Непакупны, Бел.-укр. ізал., 53–54), пад уплывам якіх маем ванцяць замест ванцаць. Верагодна, таксама ванцяць < вайцяць (гл.).
*Ва́нчас, ванчос, ванчэс, ванчус ’дубовы брус, клёпкі, дошкі на клёпкі’ (Кольб., КЭС, Гарб.); ’від лесаматэрыялу’ (КСТ). Да літ. vančos, лат. vantis ’дубовы брус, бэлька для прывязвання якара’ (Карскі, Труды, 391, 482; Карскі, РФВ, 49, 13; Фасмер, 1, 272; Рудніцкі, 1, 310; Аткупшчыкоў, Лекс. балтызмы, 32–33).
Ванька ’мода, звычка’ (КСТ). Відаць, частка нейкага фразеалагічнага выразу. Улічваючы, што слова ванька мела калісьці агульнае значэнне ’(ліхі) рамізнік’ (Даль, 1, 164), можна меркаваць пераход ’ваньку ламаць’ > ’моднічаць’, адкуль ’ванька’ > ’мода, звычка’. Параўн. шырокае ўжыванне ванька ў розных экспрэсіўных значэннях у рускай мове (гл. СРНГ, 4, 38–39).
Ваню́х ’лясны клоп’ (Шатал.). Да ванець (гл.). Назва дадзена за непрыемны пах. Параўн. ванючка (гл.).
Ваню́чка ’мяккая трава з непрыемным пахам’ (Бяльк.). Да ванючы.
Вао́бак ’стараною (ехаць)’ (Нас.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад прыслоўя *о́бак (< бок).
Вао́даль ’удалечыні’ (Нас.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад прыслоўя *о́даль (< даль); параўн. рус. поодаль.
Ва́пак ’залежы вапны’ (Яшк.). Да ст.-рус. вапь. Гл. вапна.
Ва́пельнік ’рабочы, што здабывае вапняк, вапну’ (КТС). Да вапельны < вапа.