Вантро́ба (БРС, Бір. Дзярж., Інстр. I, Нас.), вантробʼе ’тс’ (Касп.), вантробкі ’лівер’ (Малч., Нас.), вантробы ’трыбухі’ (Сцяшк. МГ, Шн., 2). З польск. wątroba (Жакава, Бел.-рус. ізал., 47–48; Кюнэ, Poln., 115; Брукнер, 605; Рудніцкі, 1, 309).
Ванту́рнік ’авантурыст’ (Нас.). Вантурнік < авантурнік < авантурны (чалавек) у выніку універбізацыі.
Ванту́рыць ’быць авантурыстам’ (Нас.). Уласнабел. < авантурыць да авантура (гл.).
Ва́нтух ’мех’ (КЭС). Праз польск. wantuch, wańtuch ’грубае палатно’ < ням. Wagentuch (Брукнер, 601). Гл. таксама лантух ’мех; трыбух, жывот, страўнік’ (Бяльк.). Параўн. Рудніцкі, 1, 310; Брукнер, 601.
Ва́нты ’марскія снасці’ (КТС). Праз. рус. ванты з галанд. want (Фасмер, 1, 272; Крукоўскі, Уплыў, 82; Рудніцкі, 1, 309).
Вануглік ’чалавек, ад якога смярдзіць’ (Касп.). Да ванець (ванець > вануга > ванугаць > вануглы > вануглік).
Ванцак ’хвароба жывата’ (Сцяшк. МГ); ’падучая’ (Шат., Касп.); ’рэзь у жываце’ (БРС). Фанетычна пераробленае запазычанне з польскай мовы, на што ўказвае, у прыватнасці, наяўнасць насавога. Польск. wąsad і памылковае wąsacz ’боль у крыжы’ (адкуль беларускае ванцак ’хвароба жывата’). Брукнер (605) тлумачыць wąsad, як ’тое, што ўсаджана’ і параўноўвае з чэш. úsad ’боль у крыжы’, балг. усади ’хвароба скаціны’. Форма ванцак тлумачыцца перараскладаннем запазычанага слова на ванц‑ і ‑ак, на падставе чаго ўзніклі ванцяць ’абняславіць’ (гл.) і ванцаты ’нервовы, шалёны’ (гл.). Параўн. Вярэніч, БЛ, 11, 66.
Ванца́ты ’нервовы, шалёны’ (КЭС). Прыметнік з суфіксам ‑аты ад ванц‑ак ’падучая, хвароба жывата’ (гл.).
Ванца́ч ’хвароба жывата’ (Жд.). Гл. ванцак.