Ванця́ць ’абняславіць’ (КЭС). Да кораня ванц‑ (гл. ванцак). Магчыма, варта прыняць пад увагу і літ. vaitóti ’стагнаць, вохкаць’, прус. waitiāt ’гаварыць’ і бел.балт.) вайцяць ’сварыцца, крычаць, лаяцца’ (Урбуціс, Baltistica, 1969, 2, 161; Непакупны, Мовознавство, 1968, 6, 35; Непакупны, Бел.-укр. ізал., 53–54), пад уплывам якіх маем ванцяць замест ванцаць. Верагодна, таксама ванцяць < вайцяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)