Трая́нка 1 ‘касцяніцы камяністыя, Rubus saxatilis L.’ (Сцяшк. Сл.). Утворана на базе прасл. *troj‑ěn‑ъ і суф. ‑ъk‑a, параўн. трайнік, гл. Матывацыя: лісты расліны трайчастыя, растуць па тры. Аналагічна з укр. троя́н ‘каляндра, Coriandrum sativum L.’ (ЕСУМ, 5, 653).
Трая́нка 2 ‘прадмет, які складаецца з трох аднолькавых частак (напр., траянка арэхаў)’, ‘мука з сумесі грэчкі, пшаніцы і ячменю’, ‘страва з пшанічнай мукі, яек і салодкага малака, у якую мачаюць бліны’ (ТСБМ), трая́нка ці прыварковая ‘страва з пшанічнай мукі ў выглядзе соуса’ (навагр., ст.-дар., ЛА, 2), трая́нка ‘нагрэтае віно з дадаткам чырвонай гліны і каровінага масла, якое даюць парадзіхам пасля боляў перад родамі’ (Нас.), ‘лекавая настойка на зёлках’ (Нас.), ‘з трох студняў ці з трох крыніц вада, якая лічылася лекамі ад розных хвароб’ (Варл.), троя́нка ‘мука для свінняў з жыта, ячменю і аўсу’ (пін., ЛА, 4), ‘лекавы збор з запараных чабрацу, мяты і рамонку як сродак ад крываўкі’ (Арх. Вяр.). Да траян 1, гл.
Траяны́ ‘сталюга, мальберт’ (Некр. і Байк.), ‘прыстасаванне з трох калоў, на якім падвешвалі калыску ў полі’ (Жд. 1, Мат. Гом.; мазыр., ГЧ; віл., рагач., Сл. ПЗБ), трояны́ ‘трохрогія вілы’ (Маш.; Горбач, Зах.-пол. гов.), трояны́, трояны́е вілкі́ ‘тс’ (ТС), тро́йні ‘тс’ (Касп.), параўн. укр. дыял. трояни́ ‘тс’. Множналікавы назоўнік для называння трохчастных прадметаў, гл. траян 1.
Трая́чка ‘грашовы знак вартасцю ў тры рублі’ (ТСБМ, Бяльк.), трыя́чка ‘тс’ (Бяльк.), троя́чка ‘трохрублёўка’ (ТС). З рус. троячка ‘тс’, памянш. ад траяк, гл.
Тра-ля-ля́ — выклічнік, які выражае радасць, весялосць, асабліва ў спевах, прыпеўка (Цых.); сюды ж траляля́каць ’прысоўваць’, мянушка Тралялёначка (Ф. Багушэвіч). Параўн. укр. тра‑ла‑ла́ — выгук для выражэння радасці, рус. тра‑ля‑ля́ ’тс’, польск. tra la la ’тс’, чэш. trala, tralala ’тс’, tralalovati ’спяваць tralala’, славен. trȃlala ’тс’. Гукаперайманне, аналагічнае ўтварэнням у іншых мовах, параўн. літ. talala, talalúoti ’балбатаць, трашчаць, плявузгаць’, ідыш tralaláj ’прысоўванне’, tralalajken ’тралялякаць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), ням. tralla, trallala — выгук, што перадае мелодыю без слоў, trällern ’прысоўваць’, франц. tralala, іт. trallalà — імітуюць спевы без слоў. Уключае т. зв. першасныя інтэр’екцыі тра, ля, якія прысутнічаюць і ў складзе выклічнікаў тра‑ра‑ра, тра-та-та, ля‑ля‑ля і пад. Смаль–Стоцкі (Приміт., 178) бачыць у іх перайманне гукаў, якія выдаюць музычныя інструменты (барабан, труба і інш.). Гл. таксама Махэк₂, 649; Duden, Etymologie, 859; Сной₂, 776 (для славенскай мяркуе пра запазычанне з заходнееўрапейскіх моў); ЕСУМ, 5, 617.
Тра-та-та́ ‘водгалас спеву, музыкі’ (маладз., Дзіц. фальклор), тратата́, тратата́м ‘тс’ (Ф. Багушэвіч), польск. tra‑ta‑ta ‘тс’, славац. tra‑ta‑ta ‘тс’, ‘водгалас стрэлаў з кулямёта’ і інш. Гукапераймальнае.
Трва́лы ‘моцны, які можа вытрымаць’, трваць ‘працягвацца, існаваць (пра звычай)’, ‘быць ва ўжытку, доўга служыць (пра хамут і інш.)’ (Нас.), трва́ла пагода ‘добрае надвор’е’ (свісл., ЛА, 5), ст.-бел. трвалый ‘моцны, надзейны, стойкі’, трвати ‘трываць’ (1507 г., ГСБМ). Са ст.-польск. trwały ‘моцны, устойлівы, сталы’, ад trwać ‘трываць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 197). Параўн. таксама трыва́лы (гл.).
Тржэмялі́на ‘брызгліна бародаўчатая, Enonymus verrucosa Scop.’, трэмялі́на, трэмяні́на ‘тс’ (гродз., Кіс.), трэмелі́на ‘тс’ (Бес.). З польск. trzmielina ‘тс’, адносна этымалогіі гл. стрэмяліна.
Тро́ба ‘панос’ (пін., Сл. ПЗБ). Да утроба (гл.), параўн. утроба ‘хвароба органаў стрававання’ (Мат. Гом.). Магчыма, эўфемізм з адсячэннем пачатковага у‑, успрынятага як прыстаўка ці прыназоўнік, аналагічна балг. дыял. тро́ба ‘жывот’.
Тро́біл ‘сварка’: тробіл падняць (ветк., Palaeoslavica, 21, 2, 148). Няясна; магчыма, звязана з труб, гл.
Тро́гаць ‘чапаць’ (Бяльк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘турбаваць да хвалявання, расчуленасці’, тро́нуць ‘злётаў зачапіць’ (Юрч. Сін.), тро́гаць раны ‘напамінаць пра цяжкія перажыванні ў мінулым’ (Юрч. Фраз. 3), сюды ж, магчыма, ст.-бел. троганистый ‘турботны (?)’ (ГСБМ). Параўн. укр. трога́ти ‘кранаць, непакоіць, назаляць’, тронутися ‘стаць трохі ненармальным псіхічна’, рус. тро́гать ‘кратаць, дакранацца, чапаць; рушыць (у дарогу)’, ‘непакоіць, выклікаць спачуванне’, балг. тро́гвам ‘кратаць, кранаць’. Паводле існуючых тыпалагічных версій, супастаўляюцца з лат. treksne ‘ўдар, штуршок’, ст.-ісл. þreka ‘ціснуць’, ст.-англ. đracu ‘націск, насілле, гвалт’ (Мюленбах-Эндзелін, 54, 230) ці з лац. trahō, trahere ‘цягнуць, сунуць’. Калі не лічыць, што беларуская лексема запазычана з рускай мовы, пра што сведчыць перш за ўсё яе лінгвагеаграфія, то найбольш верагоднай з’яўляецца версія аб сувязі з то́ргаць (гл.) з перастаноўкай гукаў у сярэдзіне слова (Мікала, Ursl. Cr., 3, 92; ЕСУМ, 5, 646; Арол, 4, 105).