Тапарня́к ’танкастволы лес, які высякалі сякерай’ (астрав., баран., Сл. ПЗБ). Гл. тапорнік.
Тапаро́вы ’стараста арцелі лесарубаў’ (беласт., Ніва, 1973, 11 лістап.). Утворана ад тапор (гл.) па мадэлі, характэрнай для польск. szeregowy ’радавы’ і пад.
Тапары́ска ’тапарышча’ (Шатал., Сл. ПЗБ), тапары́ско ’тс’ (Скарбы, Сцяшк., Шатал., Сл. ПЗБ), топоры́ско ’тс’ (Шатал., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ), toporýšče/toporýsko ’тс’ (Арх. Вяр.). Гл. наступнае слова.
Тапары́шча ’дзяржанне сякеры’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Стан.), тапары́шчо, тапары́шчэ ’тс’ (Сл. ПЗБ), топо́рышчэ ’тс’ (Вруб.), топоры́шчэ ’тс’ (ТС, Горбач, Зах.-пол. гов.), ст.-бел. топорище ’тс’, ’адзінка вымярэння даўжыні ў цесляроў’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. топори́ще ’тс’, рус. топори́ще ’тс’, в.-луж., н.-луж. toporišćo ’дзяржанне, ручка (напр., сякеры)’, харв. toporišće ’дзяржанне сякеры’, дыял. toporìšče ’чаранок матыкі’, славен. toporìšče ’тс’, таксама дыял. ’чаранок лапаты’, ’ручка цэпа, цапільна’, балг. топори́шка ’дзяржанне сякеры’, дыял. топори́ште ’дзяржанне вялікага молата, якім збіваюць сукно ў валюшы (сукнавальні)’. На значнай частцы моўнай тэрыторыі ўжываецца паралельна з тапарыска (гл.), якое мае адпаведнік у польск. toporzysko ’дзяржанне сякеры’, чэш. topořisko ’тс’, славац. toporisko ’тс’, што несумненна ўяўляе пазнейшую інавацыю ў славянскіх мовах. Шустар-Шэўц (1518) рэканструюе дзве праславянскія формы *toporiště і *toporisko, вытворныя ад *toporъ (гл. тапор). На беларускай і ўкраінскай тэрыторыі формы тапары́ска і топари́сько ’дзяржанне сякеры’ з’яўляюцца пранікнёнымі з польскай мовы, падтрыманымі экспансіяй суф. ‑isko.
Тапарэ́ц ’харыус’ (гродз., Жукаў). Параўн. польск. toporek ’тс’. Падаецца яшчэ топо́р ’тс’, польск. topór ’тс’, які атрымаў назву з-за таго, што пячонка гэтай рыбы мае форму сякеры, гл. Усачова, Слав. ихт. терм., 156. Гл. таксама Брукнер, 573.
Та́паць ’лапаць’, ’сандаля’ (Яўс.). Гл. тапці.
*Тапа́ч, топа́ч ’той, які тоне’: е дуб топач (ТС). Рэдкае ўтварэнне з суф. ‑ач (прыдае значэнне выніку дзеяння, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 32) ад тапіць 1, параўн. топля́к ’патанулая калода’, то́пленікі ’затанулыя ў вадзе лесаматэрыялы’ (ТС).
Та́пачкі ’лёгкі хатні або спартыўны абутак’ (ТСБМ), та́почкі (Арх. Вяр., Вруб.). Запазычана з рус. та́почки ’тс’, параўн. тапці, гл.
Тапе́лец ’чалавек, які ўтапіўся або топіцца’ (ТСБМ). Запазычана літаратурным шляхам (Купала) з польск. topielec ’тс’, ’істота, што жыве ў вадзе і зацягвае туды грэшнікаў; вадзянік’, што ад topiel ’глыбокае месца ў рацэ, у возеры, топкае балота’. Гл. наступныя словы.
Тапе́ль ’топкае балота’ (в.-дзв., ЛА, 2), ’балота, якое зарасло густым хмызняком’ (в.-дзв., ЛА, 5), ’багна, твань’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. то́пель ’глыбокае месца’, топі́ль ’вір’, рус. то́пель, то́пиль ’грузкае балоцістае месца’, польск. topiel ’вір; багна’, ст.-польск. ’разліў, возера; багна, небяспечная глыбіня’, каш. toṕel ’топкае балота, багна, твань’ і, магчыма, палаб. tüöpéina ’балоцістая мясцовасць’. Вытворныя ад тапіць 1 або ад то́пкі ’балоцісты, гразкі’, што характэрна для рэгіянальнага словаўтварэння, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 98; сюды ж са складаным суф. ‑ельня топе́льня ’гразкае месца’ (ТС). Адносна польскіх слоў гл. Борысь, 638. Талстой (Геогр., 170) мяркуе пра зыходнае *top‑, параўн. рус. топь, гл. топ.