Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ла́кты ’седала’ (Борай., Сл. паўн.-зах.). Запазычана з літ. lakta ’тс’. Параўн. таксама лат. lakta ’тс’.

Лаку́шы ’прыстасаванне для сушкі сена’ (смарг., Сл. паўн.-зах.). Відавочна, з’яўляецца скарочаным варыянтам рус. волокуша, пск. ’невялікі воз сена’, вяц. ’капа сена’.

Лакчы́вы ’прагны да яды’ (шальч., Сл. паўн.-зах.), як і ўкр. лапчивий, лапшивий ’хцівы, прагны, пажадлівы’, запазычана з польск. łapczywy, łapciwy ’тс’ Ctapczyć ’хціва хапаць’ < выклічнік lap© lapsi (Слаўскі, 4, 471).

Лакшы́на, лакшыны ’самаробныя макароны’ (Бяльк., Мат. Гом.). Да локша (гл.)

Лалоўнікі, лала́ўнікі ’людзі, якія хадзілі ў першыя дні вялікадня’, ’валачобнікі’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. laláuninkas ’валачобнік’ (Грынавецкене, Сл. паўн.-зах. 2, 613), літ. lalė́ti ’галасаваць, гаманіць’. Гл. яшчэ лалы́н.

Лалы́ (мн.) ’выгада, пажыва’, ’раскоша, добрае жыццё’ (Нас., Нас. Сб.), смал. лальі ’тс’, ’балбатня, жарты’, ’добра жыць, не працуючы, за чужы кошт’. Рус. лала, лаліі ’балбатун’, ’балбатня, лухта, бяссэнсіца, глупства’, рус. лалить ’вярзці лухту’, ’балбатаць’, лалкать ’лепятаць, балбатаць’, польск. lalać, серб.-харв. лапаты ’тс’ (< ням. lallen), лалакати ’замест слоў пры спяванні паўтараць ла-ла’ і інш. Гукапераймальнае. Ад ла-ла-ла (гл.).

Лалы́н ’песня, якая спявалася ў час спектакля лялек’ (Ніколькі, Міф.), лалыншчык ’валачобнік, чараўнік’ (Кар., 1, 1904, 130) паходзяць з літ. laläuti ’спяваць’, lalaunińkas ’валачобнік, які спявае на Пасху’ (Патабня, Веснянка, 20).

Лалэ́й (абразл.) ’чалавек з вельмі тоўстымі губамі’ (лаг., Жд. 2). Утворана ад ⁺лалы (параўн. рус. пск., наўг. лалы ’ніжняя сківіца’, цвяр. лылы́ ’сківіца’) і суф. ‑эй, як і лупсей, губрэй ’губаты’ (Сцяцко, Афікс. наз., 151). Гл. таксама халалэ́й.

Ламаві́к1 ’зборшчык утыльсыравіны, металалому’ (Сцяшк.) — новае ўтварэнне. Параўн. рус. ломовое железо ’металалом’. Ламавік ’перавозчык цяжкіх грузаў’, ’конь для перавозкі цяжкіх грузаў’ (ТСБМ), відавочна, запазычана з рус. мовы (параўн. Даль₃, 2, 686). Гл. ламавік2.

Ламавік2, лъмаві́к, лымаві́к, лымаві́на ’здаравяка’ (міёр., З нар. сл., Яўс.), рус. ломовик ’асілак, здаравяка’, лом ’моцны, фізічна здаровы чалавек’, ломовина ’тс’, ’няўклюда, нязграбны ў рухах’. Да лама́ць (гл.). Утворана ад ⁺ламавы, рус. ломовой ’цяжкі, бялізны, нязграбны’. Параўн. семантычна блізкае літ. āp‑lamas ’нязграбны, нязручны’. Чэш. і славац. lomový фармальна да ⁺ламавы, але адрозніваецца семантыкай (’які колецца ў кар’еры’).

Ламавіца ’хвароба’ (паўн.-зах., КЭС). Да ламіць, ламаць. Утворана, як і іншыя назвы хвароб: трасавіца, зяба‑ віцы, пухлявіца, жаўтавіца і г. д. Аб суф. ‑авіца гл. Сцяцко (Афікс. наз., 82).