Локша ’выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе высушаных палосак цеста’ (Жд. 2, Ян., ТС; драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), кантамінаваная лопша (Вешт.) — з локша і лапша́, лопшына (Ян.); локшаны (Мядзв.), маг. локшын (Шн.); локшына (ТСБМ; паўд.-усх., КЭС; радашк., карэліц., пруж., глус. Янк. 1; Касп., Шат.), локшыны (Малч., Сцяшк., Бес., Нас., Сл. ПЗБ), локшэ́ніна (ТС), лакшы́ны (Бяльк.), локшына ’локшына з крухмалу’ (Ян., ТС); локша ’соус з пшанічнай мукі’, ’малочны суп з крухмалу’ (браг., хойн., Мат. Гом.). Укр. локша, ло́кшина, лапша; рус. лапша, кур. локша, паўд.-зах. ло́кшины, ст.-рус. лапша, лопша, лапшица (XVII ст.). Запазычана з цюрк. моў, параўн. тат., уйг. lakča ’локшына’ (Фасмер, 2, 460).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)