Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Нагу́ла ’гуляка, гультай’ (Нас.), ’свавольніца’ (чач., Мат. Гом.), ’той, хто нахабны’ (беласт., Сл. ПЗБ), нагу́ловаты ’упарты’ (мазыр., Жыв. сл.). Зыходная семантыка, прадстаўленая ў Насовіча, сведчыць пра сувязь з гуля́ць, словаўтварэнне, відаць, як у назола (ад назаляць); сувязь з літ. nuogùlis ’той, хто ходзіць у падраным адзенні’ (Сл. ПЗБ) застаецца праблематычнай.

Нагэ́лный ’неадкладны’, нагэ́лно ’неадкладна, дазарэзу’ (драг., З нар. сл.). Гл. наге́лніца.

Наґо́ґа ’капрызны чалавек’, наг̌о́г̌ытыся ’капрызіць’ (драг., Нар. сл.), параўн.: міргай сабе, кулацкая нагога (Барадулін), сюды ж, магчыма, укр. нагого́шитися ’надзьмуцца, натапырыцца’. Экспрэсіўнае аддзеяслоўнае ўтварэнне з характэрнай рэдуплікацыяй каранёвага элемента, параўн. нафуфы́рыцца, надудоніцца і пад., у аснове якога ляжаць, як правіла, гукаперайманні ці іранічныя ўтварэнні накшталт т. зв. дзіцячых слоў тыпу бу́ба, му́ма, вова і інш., параўн. польск. gogo ’франт, моднік, пуставаты і лянівы чалавек’.

Над1, прыназ., рэдка нада (нада мной); укр. над, надо, рус. над, надо, польск. nad, nade, чэш. nad, nade, славац. nad, nado, в.-луж., н.-луж. nad, nade, nado; славен. nad, серб.-харв. над, нада, балг. над, макед. над. Прасл. *nadъ роднаснае да на; праблему складае паходжанне ‑dъ, якое звычайна трактуецца як узмацняльнае. Найбольш пашыраная версія тлумачыць з’яўленне гэтага элемента пад уплывам антанімічнага podъ (Фасмер, 3, 37; Махэк₂, 387; Бязлай, 2, 210 і інш.). Згодна са Стангам (Scando-Slavica, 3, 236), ‑dъ у nadъ, podъ, perdъ аднолькавага паходжання са ст.-прус. ‑dau у pirsdau ’перад’, sirsdau ’сярод’, pansdau ’пасля’, што разглядаецца як іменная флексія месн. скл., паколькі некаторыя прыназоўнікавыя формы з ‑dъ узніклі на базе назоўнікаў і прыслоўяў; напрыклад, балг. зад ’за’, якому ў іншых славянскіх мовах адпавядаюць толькі назоўнікавыя і прыслоўныя функцыі, развіло прыназоўнікавае значэнне ў гістарычны час на Балканах, гл. ESSJ SG, 1, 127–128 (з л-рай). У народна-дыялектнай мове сустракаюцца выпадкі канкурэнцыі на і над, параўн.: Над сонца надышоў похмарок (ТС).

Над2 у выразе: Як нема на наду, так чорт даў хаду (пра запаслівасць, гаспадарлівасць) (саліг., Нар. сл.). Рэдкая паралель да серб.-харв. на̂д, на́да ’надзея’, параўн. яшчэ славен. nȃda ’тс’, гл. надзея. Аднак не выключана, што тут выступае аддзеяслоўны назоўнік, утвораны ад на́дзіць ’вабіць, прыцягваць’.

На́да ’трэба’ (Бяльк.), на́да, на́ды (Сл. ПЗБ), рус. на́до ’тс’; упершыню фіксуецца ў Полацкай грамаце 1264 г. (Сразн.). Скарочаная форма ад прыслоўя надобѣ, утворанага ад месн. скл. назоўніка даба з прыназоўнікам на (Карскі 2-3, 76; Фасмер, 3, 38). Форма на ‑ды адлюстроўвае, відаць, уплыў прыслоўяў тыпу тады, туды і г. д. Гл. на́дабе.

На́дабе ’патрэбна, трэба’ (Нас.), на́добі ’трэба’ (в.-дзвін., шуміл., Сл. ПЗБ); ён нам крайні надабі (гарад., Сл. бел. нар. фраз., 141), ст.-бел. надобѣ (1406 г.), ненадобѣ (1492 г.), надобеть («з далучэннем дзеяслоўнага суфікса», Карскі 2-3, 76), рус. надобе, надобы, набоб, надобеть ’тс’. Са спалучэння на добѣ, гл. даба, г. зн. ’на часе; калі ёсць неабходнасць’. Сюды таксама на́дабна ’патрэбна, трэба’, на́дабіцца ’патрабавацца’ і інш. Гл. і надоба.

*Надабе́нь, надобе́нь — слова з няясным значэннем у архаічнай формуле сватання без сватоў; жаніх ідзе з вязкай лапцей за плячыма, падыходзіць пад акно хаты маладой і пытаецца: «Надобе́нь толубень? А як недоўбень, то я дале подоўбень» (ТС). Хутчэй за ўсё зашыфраваны па этычных матывах выраз з прапановай прыняць у прымы, у такім разе надобе́нь да на́добе ’патрэбна, патрэбен, трэба’, параўн. рус. на́добень ’неабходная ў хаце рэч’. Гл. таксама на́даўбень, надоба.

Нада́вяча ’нядаўна’ (ляхав., Сл. ПЗБ), відаць, не можа разглядацца асобна ад надоечы (гл.), нагдовя, анагдове і інш., якія выводзяцца з прасл. *onogbda (гл. на́гды), прыслоўя адзайменнікавага паходжання (ESSJ SG, 2, 527), аднак націскное а ў корані дае падставы дапусціць сувязь з рус. давеча ’нядаўна’, на што звярнулі ўвагу аўтары слоўніка. Апошняе, як і бел. дивечы (Бяльк.), мае паралелі ў іншых славянскіх мовах (рус. даве ’нядаўна’, укр. даві, ст.-слав. давѣ ’калі-небудзь, нядаўна’, славен. davė ’сёння, зранку’ і’ інш., прасл. *dave, звязанае з иаиьnъ ’даўні’). Гл. Фасмер, 1, 480–481; Бязлай, 1, 95–96; Трубачоў, Эт. сл., 4, 198; SP, 1, 360–361. Магчыма, кантамінацыя надоечы і дивечы, што, аднак, цяжка дапусціць з лінгвагеаграфічнага пункту погляду.

Нададзе́ць ’надакучыць’ (ваўк., лід., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), надодзёць ’надаесці, абрыднуць’ (ТС). Вытворнае ад дадзець ’тс’, што мае адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах, на падставе якіх рэканструюецца прасл. *dodeti, прыставачны дзеяслоў ад *deti ’дзеяць, рабіць’, таксама ’гаварыць’; звяртае на сябе ўвагу аднолькавае развіццё семантыкі беларускага і паўднёваславянскіх слоў, параўн. балг. додея, макед. додее, серб.-харв. додщати ’надаесці, надакучыць, абрыднуць’, якая развілася на базе першаснага значэння ’дакрануцца, чапляцца’, параўн. тлумачэнне бел. дадзець ’задеть за живое’ (Нас.). Падрабязней гл. Цыхун, БЛ, 1974, 5, 48; ЕСУМ, 2, 102.

Надае́сць ’надакучыць’ (ТСБМ, Бяльк., Пятк), надае́сці ’тс’ (Сл. ПЗБ), надое́сці ’тс’ (ТС), рус. надое́сть ’тс’. Паводле Фасмера (3, 38), да есть (гл. есці) з развіццём семантыкі, як у прыесціся, пра што сведчыць значэнне славац. dojedať ’тс’.