Рагатня́ (rahatnia) ’бурчанне ў жываце’: ad chaładniku zrabiłasia rahatnia u trybusie (Арх. Федар.). Да рагатаць (гл.).
Рагату́н ’той, хто любіць смяяцца’ (ТСБМ, Нар. словатв.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ун ад рагата́ць (гл.); пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 68.
Рага́ты ’чорт’ (Інстр. 2). Табуіраваная назва міфалагічнай істоты паводле знешняй прыметы — наяўнасці рогаў. Да ро́г 1 (гл.), параўн. рага́тка ’рагатая карова’ (Мат. Гом.; брасл., глыб., талач., леп., ЖНС); з няясным значэннем (’неўпарадкаваная’?): хата рагата, дзела ў ёй шмат (Сержп. Прык.).
Рагатыўка ’канфедэратка’ (гродз., Сл. ПЗБ), рагато́ўка ’летняя шапка’ (Сцяшк. Сл.). З польск. rogatywka ’польская вайсковая шапка з чатырохвугольным верхам’.
Рагаце́нька ’абрадавая кветка (вясельная), якая складаецца з жытняга каравайныка, трохзубай рагаценькі і чырвонай хусткі’ (Федар.). Ад рог 1 (гл.), паколькі кветка мае ў сваім складзе вострыя — “рагатыя” элементы.
Рага́цік ’радоўка шэрая’ (узд., Нар. словатв.). Ад рог 1 (гл.), паколькі грыб мае няроўную (“рагатую”) шапачку.
Рага́ціна, рагацю́лька ’неабцярэблены сук’, ’сукаватая палка’, ’расахатае дрэва’ (Сл. ПЗБ), ’развіліна, разгаціна’ (зэльв., Нар. словатв.), ’паляўнічая зброя’ (ТСБМ). Утворана ад рог 1 (гл.).
Рага́ч 1 ’вілы з двума рагамі’ (Сцяшк., ЛА, 2), ’вілкі, якімі ставяць (або вымаюць) у печ чыгуны’ (ТСБМ, Выг.). Да рог 1 (гл.).
Рага́ч 2, ’драўляная саха’ (ТСБМ), ’частка сахі’ (ТСБМ, Выг., Янк., Сержп., Дзмітр., Дэмб. 2), рагачы́ ’ручкі плуга’ (Выг. дыс.), рус. дыял. рога́ч ’ручка ў сахі’. Ад рог 1 (гл.). Падабенства па форме.
Рага́ч 3 ’вывернуты корань дрэва’ (ТСБМ). Ад рог 1 (гл.).
Рага́ч 4 ’самец-алень або іншая жывёліна з рагамі’ (ТСБМ), укр. рога́ч ’самец-алень’, в.-луж. rohač ’жывёліна з рагамі’. Ад рог 1 (гл.), параўн. рога́та ’карова з вялікімі рагамі’ (ТС).
Рага́ч 5 ’ражон, кол з сучкамі’; зборн. рагаччо́ (рогаччо́) ’колле няроўнае і сучкаватае’ (Нас.), ’дзяркач’ (ігн., Сл. ПЗБ). Мае не зусім ясныя адносіны да рог 1 (гл.). Магчыма, паводле знешняга падабенства з вострымі, тырчачымі ў розныя бакі галінкамі.
Рагачы́ ’прылада для звівання нітак’ (Сцяшк.), ’звязаныя разам тры драўляныя калкі, на якія ставілі калыску’ (гродз., Сл. ПЗБ), ’драўляныя вілы’ (Выг.), рагачэ́ ’прылада, якой абмерваюць поле’ (гродз.). Ад рог 1 (гл.). Усе прадметы маюць вытыркальныя часткі, якія напамінаюць рогі жывёлы.
Раге́ня ’каша з бобу і бульбы’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Гл. раўгеня.