Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пульс (ТСБМ), ст.-бел. пулсъ, пулсо, фулсо ’пульс, сэрцабіццё’. Запазычана з польск. puls, што паходзіць з с.-лац. pulsus ад pellere ’стукнуць, піхнуць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129; Фасмер, 3, 405), старабеларускія фоулъсо, хоулсо разглядаюцца як вынік памылковай рэканструкцыі грэцызаванай формы слова.

Пульсава́ць ’абіваць збожжавыя’ (гродз., Сл. ПЗБ). Крыніцай запазычання лічыцца літ. paisýti ’тс’ (там жа), гл. пойсаваць.

Пульсно́ ’плюсна’: пульсно баліць (паст., Сл. ПЗБ). Утворана метатэзай з дыял. плюсно́, гл. плюсна.

Пульсэ́тка ’цёплы рукаўчык, манжэта, нацэўнік, напульснік’ (ТСБМ; Сл. рэг. лекс.; ашм., Стан.), ’своеасаблівы ўзор вязання, якое моцна расцягваецца; гэтым узорам пачынаюць вязаць шкарпэткі, рукавіцы’ (маладз., Янк. Мат.; Жд. 1), pulzétki ’трыкатажны выраб з цёплых нітак, што надзяваюць на цэўкі рук’ (Варл.). Запазычана з польск. pulsetka ’тс’, ад puls ’пульс; цэўка рукі, дзе адчуваецца пульс’.

Пульт (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову з ням. Pult ’падстаўка пад кнігу або ноты; бюро’, што з лац. pulpitum ’падстаўка; кафедра’, параўн. польск. pulpit ’у касцёле падстаўка пад імшал’, паходжанне якога застаецца нявысветленым (Сной, 514).

Пу́льхлы ’мяккі, пушысты’ (Нас., Бяльк.), часцей пу́льхны ’пухкі, рыхлы’ (ТСБМ, Гарэц., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. pulchny ’тс’ < puchlny, першапачаткова пра хлеб, цеста ад puchły ’пышны, надуты’ (Банькоўскі, 2, 963, 965), гл. пухнуць.

Пуль-пуль-пуль ’падзыўныя словы для курэй, куранят’ (Сл. ПЗБ; мсцісл., З нар. сл.; Янк. 2, ТС), сюды ж памянш.-ласк. пу́лькі‑пу́лькі, пу́лічкі‑пу́лічкі, пу́лінькі‑пу́лінькі, рус. пуль‑пуль‑ пуль ’тс’, укр. пуль‑пуль‑пуль ’падзыўныя словы для куранят, гусянят, індыкоў’. Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 170), утворана ад слова дзіцячай мовы, параўн. укр. пу́ля ’качка’, пуле ’гусяня’, якія маюць паралелі на Балканах, параўн. Кабылянскі, Мовознавство, 1981, 6, 41–52; бел. пуляня ’кураня’ (гл.). Параўн. пыль‑пыль‑пыль ’тс’, апу́ль ’адгоннае слова для птушак’ (адносна апошняга гл. Супрун, Stud. Ros. Posn., 1979, 10, 207–209).

Пулю́к ’птушачка’ (вілен., ABSl, 22, 127). Грынавяцкене (там жа) лічыць запазычаннем з літ. puliukas ’тс’, перш за ўсё паводле словаўтваральнага крытэрыя, параўн. цялюк ’цяля’ і пад., параўн. таксама пуляня ’тс’ (гл.), укр. пуляк ’індык’.

Пу́ля ’куля’ (віл., Сл. ПЗБ). Запазычана з рус. пу́ля ’тс’, што, хутчэй за ўсё, з польск. kula (праз ст.-бел. куля?) ’шар’, гл. Фасмер, 3, 405; Золтан, Stud. Russica, 2, 20–30.

Пуляня́ ’кураня’ (ТС), пуленя ’тс’ (Мат. Гом.), пулянё, пуля‑ нёнак ’тс’ (ТС), пулянятка ’тс’ (Янк. 2) сюды ж пуляиятніца ’квактуха’ (лоеў., Мат. Гом.). Утворана на базе слоў дзіцячай мовы, параўн. рус. пу́ля ’кураня’, укр. пу́ля ’качка’, пу́ле ’гусяня’, балг. гулка ’маладая курыца, якая яшчэ не зносіць яйкі’, серб.-харв. пуљка ’тс’, грэч. πουλί ’птушка’, франц. ройіе ’курыца’ і пад., зыходная аснова якіх застаецца няяснай. Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 117), ад першаснай інтэрлюдыі пуль! Гл. пуль-пуль-пуль.