◎ Пулю́к ’птушачка’ (вілен., ABSl, 22, 127). Грынавяцкене (там жа) лічыць запазычаннем з літ. puliukas ’тс’, перш за ўсё паводле словаўтваральнага крытэрыя, параўн. цялюк ’цяля’ і пад., параўн. таксама пуляня ’тс’ (гл.), укр. пуляк ’індык’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)