◎ Ко́мсаць ’комкаць’ (ТС). Да комкаць] (гл.). Укр. кімса ’кусок’, рус. комсать ’рэзаць, крэмзаць; хутка есці’, комса ’кусок’, польск. komsać ’хутка есці’. Паралелі маюць надзейны паўднёваславянскі адпаведнік: серб.-харв. кдмсати ’прагна есці’. Прасл. komsati (не konvbsati, бо апошні ператварыўся б у *komxati) адпавядае старым інтэнсіўным дзеясловам на ‑sati (гл. SP, 1, 51–52). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 180.
◎ Ко́мчаць ’комкаць’ (ТС). Да комкацьі (гл.).
Ко́мчыць ’тс’ (Нас., Жд. 2, Жыв. сл.). Гл. комкаць 1.
◎ Ко́мша ’маруда’ (Нар. словатв.). Значэнне гэтага слова пададзена няправільна. Аб гэтым сведчыць ілюстрацыя: «Ці скора ужо тэй комша накомшыцца?» З кантэксту відаць, што комша мае значэнне ’абжора’, таму яго трэба суадносіць з комшыць ’прагна есці булку, пірог’ (гл.).
◎ Ко́мшаны ’мяты, цёрты’. Гл. комшыць.
Ко́мшыць ’прагна есці булку, пірог’ (Нар. лекс.), ’жаваць’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. комсаць.
Ко́мы ’камы, камякі’ (Бяльк.). Гл. ком 1.
Кон 1 ’месца, дзе ставяцца фігуры, якія трэба выбіваць (пры гульні ў гарадкі і г. д.)’ (ТСБМ), ’галоўнае месца дзеяння на пляцоўцы, на якім стаяць удзельнікі гульні’ (Нар. словатв.). Гл. кон 3.
Кон 2 ’гульня ў мяч’ (Ян.). Гл. кон 1.
Кон 3 ’чарга, лёс’ (Нас.). Укр. кін ’месца гульні’ і ’месца смяротнай кары’, рус. кон ’рад, чарга’, ’канец, мяжа, рубеж’, ст.-рус. конъ ’тс’, серб.-харв. ко̏н ’пачатак і канец’, ст.-чэш. kon ’канец’, н.-луж. kón ’тэрмін, момант’. Прасл. konъ зберагло рэфлексацыю толькі ў частцы славянскіх моў, у іншых яго выцесніла вытворнае konьcь. Разглядаемае слова знаходзіцца ў рэгулярных апафанічных адносінах з прасл. čęti (гл. пачаць). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 195–196.
Конавя́зь ’слуп, да якога прывязваюць коней’ (ТСБМ). Укр. коновʼязь, рус. коновязь, ст.-рус. коновязь ’тс’, серб.-харв. ко̏њовез ’тс’. Да прасл. konovęzь < konь + vęzь (Трубачоў, Эт. сл., 10, 194).
Ко́наўка ’пасудзіна з ручкай для піцця’ (ТСБМ, Нас., ТС, Бяльк., Сл. паўн.-зах., Шат., Сцяшк., Сержп. Пр., Сержп. Грам., Яруш., Нар. сл., П. С., Жыв. сл.). Укр. кінва, рус. коновь ’тс’, польск. konew ’тс’. Запазычанне праз польскую мову з нямецкай (с.-в.-ням. channa, н.-ням. Kanne ’тс’) (Фасмер, 2, 311; Слаўскі, 2, 412; ЕСУМ, 2, 447).