*Мроўка, ст.-бел. мровка ’муравей’. Запазычана са ст.-польск. mrówka ’тс’ і ўжывалася паралельна з бел. паўнагалоснай формай моровка ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 203).
Мру́гаць ’маргаць’ (беласт., Сб. 1866 г., Нас.), намружаны ’хмурны’ (КТС, Калюга). Запазычана з польск. mrugać ’маргаць, міргаюць’ (Цвяткоў, 59). Сюды ж пін. мругнути ’маргнуць’ (Нар. лекс.).
Мру́жыцца ’жмурыцца’ (лід., Сцяшк. Сл.; Нар. Гом.), мру́жыць ’жмурыць вочы’ (ТСБМ, Нар. Гом.). З польск. mrużyć, mrużyć się ’тс’.
Мрук ’маўклівы, негаваркі чалавек’ (беласт., Сл. ПЗБ), мру́каць ’мармытаць’ (Нар. Гом.), мруча́ті ’муркаць, мурлыкаць, мармытаць’ (Бес.). З польск. mruk ’бурклівы чалавек’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 79), mrukać, mruczeć, mruknąć ’мармытаць’, ’бурчэць’, ’мурлыкаць’. Ст.-бел. мручати ’мармытаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. mruczeć ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 130).
*Мры́каць, мры́каты ’муркаць (пра ката)’ (стол., Нар. лекс.). З ⁺мрукати, якое з польск. mrukać ’тс’. Да мрук (гл.)
Мрэц ’нябожчык’ (Крывіч, 1923; Федар. 1; гродз., Шн. 2; Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк. Сл.), мырэ́ць, мрэць ’тс’ (Клім., Бес., Сл. Брэс.). Прасл. mьr‑ьcь, якое з mьrěti > паміра́ць (гл.). Гл. таксама мярэц.