Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

По́хараны, по́харань, ’пахаванне’ (віл., паст., шальч., калінк., Сл. ПЗБ), по́хорон ’тс’ (ганц., таксама), похороні́ці ’пахаваць’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. похоронене, похоронение, похоронити (побач з поховати). Сучаснае запазычанне з рус. похоро́ны ’пахаванне’, якое з по- (*po‑) і хоронить, бел. хараніць (гл.).

По́хаць, по́хоць ’хаценне, сквапнасць’ (ТС), рус. по́хоть ’грубая палавая цяга’, укр. по́хіть ’тс’, ’жаданне’, балг. по́хот ’тс’, ст.-слав. похоть ’юр’, похотьнъ ’юрлівы’, похотѣниѥ ’жаданне’. Прасл. *po‑chotь (БЕР 5, 564), гл. хаце́ць, але Сной₂ (536) мяркуе, што гэтыя словы, як і славен. pohóta ’пажадлівасць’, з’яўляюцца самастойнымі ўтварэннямі асобных славянскіх моў, аднак параўн. балг. по́хта, для якога Экерт (Зб. Бернштэйну, 488–490) рэканструюе прасл. *poxъta (гл.).

По́хва ’ножны’, ’футарал’, ’vulva’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Гарб., Мік., Гарэц., Яруш., Касп.; маст., смарг., беласт., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’навалочка’ (Сцяшк. МГ; маст., Сл. ПЗБ), по́хвы ’пахавыя часткі цела ў жывёл’ (віц., Шн. 3; Нік. Очерки), ст.-бел. пахва, похвы ’ножны’, укр. пі́хви ’ножны’, рус. дыял. пахва́, пахвы ’падхвосныя рамяні ў збруі’, польск. pochwa, poszwa ’ножны’, ’рэмень-падхвостнік’, ст.-польск. pochwa, pochew ’ножны’ (XV–XVII стст.), ст.-чэш. pochvy ’тс’, чэш. pochva, pošva ’ножны’, pochvy ’збруя’, славац. pošva ’ножны’, серб.-харв. pohve ’тс’. Відаць, вандроўны тэрмін не зусім яснага паходжання, асабліва ў значэнні вайсковай прылады. Паколькі польскае слова лічыцца запазычаннем са ст.-чэш. pochvy (Банькоўскі 2, 648–649), то, насуперак Кюнэ (Poln., 88) і Булыку (Булыка, Запазыч., 256), можна меркаваць, што ў беларускую мову слова магло трапіць непасрэдна са ст.-чэш. і было збліжана з утварэннямі ад хава́ць, пахава́ць ’схаваць’ (Нас., 486). Імаверным падаецца таксама меркаванне пра сувязь з прасл. *paxy (*paxъve) або з *poxy (*poxъve), гл. паха, што выводзяцца з *pax‑/*paz‑/*pag‑, варыянтнасць *pa‑/*po‑ тлумачыцца старажытным чаргаваннем галосных (Фасмер, 3, 221; Шустар-Шэўц, Etym. Brun., 1, 30). Нацягнутым здаецца збліжэнне з ням. Fachm ’паліца’, ’скрыня’, Fuge ’паз’, ’шво’, ’жалабок’, лац. pango ’ўганяць, убіваць’, ’засаджваць чым-небудзь’ і ўзвядзенне да і.-е. кораня *pāk‑/*pāg‑ ’замацаваць’ (Скок, 2, 695; Голуб-Копечны, 283–284).

По́хват ’спрыт’ (люб., Сл. ПЗБ), ’кірунак, палёт’ (Гарб.), укр. по́хватом ’паспешна’, польск. дыял. pochwat ’чапанне’, балг. похва́т ’прыём’. Ад по- і хватаць ’хапаць’ (гл.), параўн. по́хап.

По́хлапні ’моцныя, густа сплеценыя лапці з анучамі да кален’ (Сержп., Отч., 5; паўн.-усх., КЭС). Да пахлапень (гл.), паводле тыповай мадэлі, параўн. пыхрясьні ’прыгожыя лыкавыя лапці’, шчарбаты ’лапці, якія складаліся толькі з падэшвы’ і пад. Падрабязней пра назвы абутку гл. Мацкевіч, Грынавяцкене, БЛ, 43, 3–19, а таксама Вахрас, Наим. об., 29.

По́хля ’палоска, участак сенакосу’ (Мат. Гом.). Няясна.

По́хнуць ’пухнуць’ (астрав., в.-дзв., віл., даўг., брасл., Сл. ПЗБ), похці ’пухнуць’ (Нас.), похлы ’пухлы’, ’апухлы’ (Нас.). Няясна. Паводле Карскага (1, 246), паралельнае да пухнуць (гл.), што ўзыходзіць да кораня *рьх∼. Цвяткоў (Запіскі, 69), параўноўваючы з польск. pącherz ’пухір’, лічыць, што тут “маем у палякаў і ў беларусаў розныя віды каранёў (з насавым інфіксам і без яго)”.

По́цемак, по́цемкі, по́цем ’цемната’ (ТСБМ, Нас., Сцяц., Бяльк.), по́цемку, по́цямку упоцемку’ (Сл. ПЗБ). Ад по- (*po‑) і цьма (Сцяцко, Афікс. наз., 243). Утворана, як до́світак. Сюды ж по́цемак ’скрытны чалавек’ (Сцяшк. Сл.).

По́ценко ’танкавата’ (Нас.). Ад по- (гл.) і цепка (гл.), як поцемно, поцесна.

По́цераб, по́тэребы, поцерэб, по́цяраб, по́церэб ’расчышчанае ад лесу поле ці сенажаць’ (Янк. 3., Некр.; Сержп. Борт.; Бес., Выг. дыс.; Касп.; дзятл., калінк., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., ТС, Сцяшк. Сл.;), пбгріраб, пацяробкі ’бурачнік’ (шчуч., Сл. ПЗБ), стараж.-рус. потеребь ’расчышчанае пад раллю месца’ (1499). Аддзеяслоўны назоўнік, утвораны з жщерабіць, якое з ηό‑ (па‑) і церабіць (< прасл. *lerbiti) ’высякаць дрэвы, прачышчаць лес’. Гл. пацярдб.