По́хап ’спрыт, хватка’ (ТС), по́хапкам ’наспех’ (Сцяшк. Сл.); параўн. укр. по́хапки, по́хапцем ’спяшаючыся’, ст.-польск. pochop ’хватка, захоп’, ’пачатак’, чэш. pochop ’разуменне’, старое ’памочнік ката’, ’зборшчык падаткаў’, славац. pochop ’разуменне; уяўленне’. Да па‑хапі́ць, гл. хапа́ць, параўн. по́хват. Банькоўскі (2, 647), іранізуючы над ужываннем слова pochop у Міцкевіча (“użyte normalnie tylko 2 razy”), не улічвае магчымы ўплыў беларускага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)