Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пі́мпа, пімпя ’кнігаўка’ (брасл., Сл. ПЗБ; астрав., Сцяшк. Сл., ЛА, 1). Балтызм. Параўн. літ. pempė ’тс’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 519).

Пі́мплі ’адросткі пер’яў у птушак пасля лінькі’ (швянч., ігн., Сл. ПЗБ). З піплі (гл.). Другасная назальнае^ ‑м‑.

Пі́мы ’бітыя валёнкі’ (ЛА, 4). З рус. пимы́ ’боты з высокімі халявамі са скуры аленя’, якое — з моў Крайняй Поўначы, параўн. комі pim, pimi̬ ’тс’, ненецк. pīwa ’бот’, pimie, pime ’штаны’, нганасанск. faému ’зімовы бот’ (Фасмер, 3, 262–263).

Пінавей ’мята даўгалыгая, Mentha longifolia (L.) Huds.’ (гродз., Кіс., Сцяшк. Сл.); пікавая ’піжма-кануфер, Tanacetum balsainita L.’ (брэсц., Кіс.), ’півонія’ (воран., Сл. ПЗБ), піналейка ’зёлка?’ (пруж., Шн.). З польск. pinawia ’піжма, Tanacetum L.’, ’півоня’ (Варш. сл., 4, 194).

Піна́ць ’ставіць лавушку на птушак або звера’ (ТС). Відаць, да пяць, пну > на‑пінаць (гл.) < прасл. *pąti, *рыщ ’нацягваць’.

Пі́нда1 ’ганарліўка, якая любіць пышна апранацца’ (Нас.), ’жаночы палавы орган’ (Федар. 6), ’плакса’ (дзятл., Сцяшк. Сл.: карэліц., З нар. сл.), польск. pinda ’какетка’, славен. pȋnką, fȋnka ’vulva’, палаб. pinkă ’тс’, каш. рʼinek ’membrum virile’. Можна рэканструяваць прасл. *pinьka (ж. р.) /*pinъkъ (м. р.) < *pi‑nь, якое да гукапераймальнай асновы *pi‑, да яе узыходзяць і іншыя падобныя славянскія назвы: славен. pí‑pi‑ca, паўд.-слав., чэш., славац. pi‑ča і аг.-слав. pi‑zda (Бязлай, 3, 37).

Пі́нда2 ’гальштук’ (бераст., Сл. рэг. лекс.). Няясна. Магчыма, звязана з літ. pynė ’плеценая стужка’. Параўн. прыпіпда ’тс’ (ГЛ.).

Пінду́ль, піпду́ля ’прымак’ (Сцяшк. Сл.: лід., дзятл., смарг., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 520), узыходзіць да літ. pindukas ’д’ябал’, што малаверагодна па фармальных і семантычных прыкметах.

Пінды́рыць, папіпдырыцца ’пышна апранацца; ганарліва выстаўляць сябе на паказ’ (Нас.). Да піндсі} (гл.).

Пінжа́к, пінджа́к ’частка мужчынскага касцюма — куртка з рукавамі’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк., ТС; паўн.-бел., брэсц., баран., ЛА, 4); мсцісл. піпжачонык, пінжачонка ’тс’ (Юрч. СНЛ). З рус. пиджа́к ’тс’ з устаўным ‑н‑, ці з польск. pindżak ’тс’, якія з англ. pea‑jacket ’куртка, кароткае паліто’ < с.-нідэр. pîe ’байкавая курта’ (Фасмер, 3, 259).

Пі́нкі ’кпіны’ (гродз., Жыв. НС). З кпінкі < кпіны < кпіць (гл.).