◎ Пінду́ль, піпду́ля ’прымак’ (Сцяшк. Сл.: лід., дзятл., смарг., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 520), узыходзіць да літ. pindukas ’д’ябал’, што малаверагодна па фармальных і семантычных прыкметах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)