Пі́нда1 ’ганарліўка, якая любіць пышна апранацца’ (Нас.), ’жаночы палавы орган’ (Федар. 6), ’плакса’ (дзятл., Сцяшк. Сл.: карэліц., З нар. сл.), польск. pinda ’какетка’, славен. pȋnką, fȋnka ’vulva’, палаб. pinkă ’тс’, каш. рʼinek ’membrum virile’. Можна рэканструяваць прасл. *pinьka (ж. р.) /*pinъkъ (м. р.) < *pi‑nь, якое да гукапераймальнай асновы *pi‑, да яе узыходзяць і іншыя падобныя славянскія назвы: славен. pí‑pi‑ca, паўд.-слав., чэш., славац. pi‑ča і аг.-слав. pi‑zda (Бязлай, 3, 37).

Пі́нда2 ’гальштук’ (бераст., Сл. рэг. лекс.). Няясна. Магчыма, звязана з літ. pynė ’плеценая стужка’. Параўн. прыпіпда ’тс’ (ГЛ.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)