Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Перакабоўчыцца ’перагнуцца’ (Сцяшк. Сл.). Да пера- (гл.) і ⁺кабоўчыцца, якое далучаюць (Варбот, Этимология–1979, 34–37) да групы слоў прасл. *(s)kob‑: закуба́нь ’невялікая затока на рацэ’ (Бяльк.), закабо́ўка ’выгін ракі, лука’, заканабо́ўка ’тс’, закабалі́на ’затока на рацэ’, закабе́нь ’месца, вымытая ракою’ (Яшк.), закаба́іна ’невялікі заліў’ (гл.), драг. закабе́і ’складаныя хады ўнутры чаго-н.’ рус. маск. кобе́нить ’апрацоўваць зямлю’ < кобень ’крук, ключы’ > ’саха’, ст.-чэш. kobiti se ’натурыцца, упарціцца’, як і рус. кобениться ’тс’, славац. дыял. kajbavej ’крывы, няроўны’ — да незасведчанага *kabati з зыходнай семантыкай ’гнуць, згінаць’, які з *kobiti < *kobь ’зло; упартасць; распуста’ і інш. (Трубачоў, Эт. сл. 9, 106; 10, 91–92 і 102).

Перакавы́ (піракавы́) ’папярочны (пра бэльку, баразну, загон)’ (Сл. ПЗБ; Мат. Маг.), ’канявая сцяна’ (ЛА, 4), ’пярэдні (пра зубы)’ (Нар. Гом.). Да пе́рак (гл.). Сюды ж перакавень ’папярочка (пра баразну)’ (бых., ЛА, 2), перакаве́ц ’тс’ (чэрв., Нар. лекс., ЛА, 2), перакаві́к, пяра́к ’градка ўпоперак’ (Шат.), пірікаві́ца ’папярочная перакладзіна’ (Юрч. СНЛ), бялын. піракаве́ц ’палена’, піракавы́я барозны — папярочныя барозны, засаджаныя бульбай (Нар. сл.).

Перака́за ’перашкода, замінка, цяжкасць’ (Гарб., Нас.), перака́зіць ’сапсаваць; перашкодзіць’ (Нас.). Да ка́зіць ’псаваць, шкодзіць’ (гл.), магчыма, пад уплывам польск. przekaza ’перашкода’, przekazić ’перашкодзіць; перапыніць (пры размове)’.

Пераказа́ць ’перадаць у спадчыну’ (ТС). З польск. przekazać ’перапісаць, пакінуць у спадчыну’.

Пераказі́цца (перэ́казіцца) ’вельмі змяніцца тварам пад уплывам чагосьці дужа непрыемнага’ (Растарг.), смал. перекази́ть ’сапсаваць’. Да пера- і казі́ць (гл.).

Перака́зы ’плёткі’ (Нас.). Ад пераказа́ць, перака́зваць ’перадаваць пачутае’, рус. перека́зывать ’наказаць, перадаваць вестку, просьбу’, укр. перека́зувати ’апавядаць; перадаваць на словах’, польск. przekaz ’паведамленне’, przekazać ’перадаць’. Усх.-слав.-польск. ізалекса. Да пера- і каза́ць (гл.).

Перакаламсоліваць (пірікыламсолівыць) ’перамешваць’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і ⁺каламсоліваць, якое — ў выніку кантамінацыі з каламуціць і масоліць ’цухмоліць’, параўн. з пірімасолівыньня ’перажоўванне’.

Перакалаці́ць (пэрэколоты́ты) ’шмат разоў узараць (пра поле)’ (Выг.). Фармальна ўзыходзіць да пера- і калаці́ць (гл.), аднак у апошнім значэнне ’араць’ адсутнічае. Магчыма, збліжанае з мяшаць ’пераворваць’ (гл.).

Перакалгі́каць (пірікалгі́кыць) ’перайсці кульгаючы; пражыць так-сяк, як-небудзь’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і кільгаць ’кульгаць на адну нагу’ (гл.), збліжанае з кільгіка ’чалавек без нагі’ (гл.).

Перакаля́каць (пірыкыля́кыць) ’перажыць, перамадзець’. Нагадвае польск. przekołatać ’перамучыцца’, якое магло быць фанетычна відазменена пад уплывам семантычна блізкай лексемы каля́каць ’размаўляць; доўга і прыніжала прасіць, канькаць’, пашыранай у суседніх рус. гаворках, аднак геаграфія, магчыма, пярэчыць такому пазычанню. Параўн., аднак, калата́ць ’біць, грукаць’, гл. калаты́рыць, а таксама перабі́цца ’пражыць як-небудзь’ (прасл. *koltiti і *kъltati, гл. Бернекер, 550; Брукнер, 247; Слаўскі, 2, 364–365).