Закаба́іна ’невялікі заліў’ (полац., З нар. сл.), закаба́ліна ’затока ў рацэ’ (слаўг.), закабе́нь ’месца, выбітае вадой на лузе, якое перашкаджае касьбе’ (Яшкін), закуба́нь ’затока ў рацэ’ (Бяльк.). Словаўтварэнне сустракаецца ў геаграфічнай тэрміналогіі: за‑ + — + ‑іна ці за‑ + — + ‑ень (параўн. западзіна, укр. закосень). Корань прадстаўляе сабой варыянты тэрміна каба́ня ’яма з вадой’ (гл.); ва ўкр. гэты корань прадстаўлены і ў форме кубаня (Юркоўскі, Ukr. hydrogr., 72). Талстой, СГТ, 230–233; Нітшэ, 207; Варбат, Этимология, 1979, 36–37.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)