Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

*Нагадава́ць, нагодова́ць ’накарміць’: нагодуй дзіця (лельч., Нар. лекс.). Ад гадаваць, што мае шырокую семантыку, у тым ліку і ’карміць’: ходзем свінья годоваць (ТС), параўн. чэш. hodovati ’піраваць’ і інш.

Нагада́ць ’напомніць, прыпомніць, успомніць’ (ТСБМ). Хутчэй за ўсё запазычана на раннім этапе фарміравання літаратурнай мовы з укр. нагада́ти ’тс’, што ўжываецца і ў народнай мове, паколькі ўплыў суседніх больш развітых літаратурных моў на беларускую ў пэўныя перыяды яе развіцця быў зусім натуральным. Няма падстаў прыпісваць названаму слову «эмігранцкае» паходжанне, як гэта робіць Жураўскі (Беларуская мова і літаратура ў школе, 1988, 2, 14), супрацьпастаўляючы яго народна-дыялектнаму нагада́ць ’задумаць’ (Сл. ПЗБ). Гл. гадаць.

На́гадле ’хутка, спяшаючыся’ (зэльв., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё ад *нагильне, гл. нагильны, у выніку распадабнення і перастаноўкі зычных.

Нага́й ’заезд (пры лоўлі рыбы невадам)’: у два нагая ловілі (ТС). Няясна, магчыма, звязана з назвай цюркскага племені поуаі ў Крыме; можна выказаць здагадку, што гэта перанос нейкага вайсковага тэрміна (атака коннікаў асобнымі падраздзяленнямі, эскадронамі?) на спосаб рыбнай лоўлі.

Нага́йка ’бізун’ (ТСБМ; гродз., Сл. ПЗБ). Запазычана з рус. ці ўкр. нага́йка, што паходзіць ад назвы цюркскага племені, што жыло ў Крыме і на Каўказе (Фасмер, 3, 35; Брукнер, 354; Махэк₂, 388 і інш.), літаральна ’нагайскі бізун’ (’ногайская плётка’), параўн. КЭСРЯ, 280.

Нага́йны ’?’ у песні, запісанай у Сакольскім павеце на Беласточчыне: Oj, wydu ja za worota / ne bere mene ochwota, / a mojemu mileńkomu / ne nahaj na robota (Кольб. 498). Укр. нага́йний разглядаецца як фанетычны варыянт прыметніка нагильний ’спешны, тэрміновы’ (Грынч.), гл. нагильны; аднак няяснасць семантыкі дапускае і іншыя версіі, напрыклад, сувязь са славен. nagajati ’раздражняць, надакучваць, назаляць, задзяваць’, якое Бязлай (2, 212) звязвае з *goditi, гл. год, згода. Паводле Мартынава (вусна), звязана з укр. негайний, негайно падкладны, неадкладна’, што ад гияти ’марудна рабіць’ (*gajati). Гл. гиітыся.

*Нагалабоску, наголобоску, наголобузку ’набасанож, на голую нагу’ (ТС), наголобіску ’тс’ (шнек., Нар. лекс.), наголо‑ бу́скы, наголобу́ську ’тс’ (столін., Нар. лекс., Жыв. сл.). Складанае слова, відаць, вынік кантамінацыі выразаў на голую ногу і на босую ногу ’тс’.

Нагаловіч ’перакладзіна паміж вушакамі над дзвярамі’ (браг., Шатал.), ’верхні брус над акном’ (рэч., Мат. Гом.), сюды ж на́галавень ’вушак над варотамі’, ’брус над дзвярамі’ (маст., Шатал.), нагловень ’тс’ (браг., Шатал.). Да галави на аснове метафары («галава дзвярэй»), параўн. іншую назву рэаліі — шапка; цікавую паралель даюць польск. nagłówek, nagłówka ’архітэктурная дэталь; пліта, якая накрывае капітэль’, н.-луж. nagłowk ’верхні брус над дзвярамі’ і інш., якія могуць мець і першаснае значэнне ’шапка, шалом’ (’тое, што знаходзіцца на галаве’, параўн. Шустар-Шэўц, 13, 982); адсутнасць апошяга значэння ў бел. слова, таксама як і арыгінальнае словаўтварэнне, не дае падстаў адносіць яго да запазычанняў, хаця яны характэрны для народнай тэрміналогіі цяслярства.

Нага́льны ’напорысты’, ’тэрміновы’, ’праліўны (пра дождж)’ (Сл. ПЗБ), укр. нагальний ’спешны’, ’раптоўны’, ’бурны, парывісты’. Відаць, можа быць звязана з *naglъ (гл. наглы), якое мае ўсе пералічаныя значэнні. Магчыма, сюды ж і рус. нагал ’заклік, вокліч ці песня ў такт працы’, якое Фасмер (3, 35) выводзіць з гилить ’смяяцца, насміхацца’ і якому ў сваю чаргу адпавядае укр. голити ’прыспешваць, паганяць’ (Брукнер, 133), серб.-харв. галити ’жадаць, прагнуць’ і інш., гл. галіцца (дзе дапускаецца супадзенне ў корані *gal‑ розных па паходжанню лексем).

Нага́н ’від рэвальвера’. З рус. наган, што ў сваю чаргу ад уласнага імя канструктара Nagyan (Фасмер, 3, 35).