◎ Нага́й ’заезд (пры лоўлі рыбы невадам)’: у два нагая ловілі (ТС). Няясна, магчыма, звязана з назвай цюркскага племені поуаі ў Крыме; можна выказаць здагадку, што гэта перанос нейкага вайсковага тэрміна (атака коннікаў асобнымі падраздзяленнямі, эскадронамі?) на спосаб рыбнай лоўлі.