Бако́нка ’балонка, шыба ў акне; аканіца’ (Бяльк.), ’фортачка’ (Гарэц., Нас.), бако́наўка дзверцы ў печцы, дзе закрываецца юшка’ (Касп.). Відавочна, сінкопай з абако́нка (аб‑акон‑ка, *ob‑ + ‑okъno).
Ба́крых ’два’ (бел. арго; Рам. 9). Параўн. з укр. арго: ба́крих два’ (чарніг., Нікалайчык). В. Д. Бандалетаў (вусна) лічыць, што гэта, магчыма, цюркізм і прыводзіць яшчэ рус. арго збакры два’. Параўн. таксама аргатычнае бакы́рмар ’дзве грыўні’ (гл. Бандалетаў, Усл. яз., 15).
Бактэ́рыя. Рус. бакте́рия, укр. бакте́рія і г. д. Новае запазычанне з зах.-еўрап. моў (ням. Bakterie, франц. bactérie < лац. bacterium ’палачка’). Падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 17.
Баку́лы ’вочы’, баку́ла ’абманшчык’, баку́ліць ’дурыць, абманваць’ (Нас.). Хутчэй за ўсё да рус. баку́лить ’гаварыць, базікаць’ (< ба́каць, ба́ять, гл. Гараеў, 9; Фасмер, 1, 111). Значэнне ’вочы’, магчыма, другаснае. Параўн. абаку́ліць.
Бакціха: «Калі хто видзив, як Бакциха Нямецка пива задаець…» («Энеіда навыварат»). Як думае Шаўцоў, Спрадвечнае, 32–46, бакціха па паходжанню не асабістае імя, а назва прафесіі. Яно звязана з словам Бахус ’Вакх’ або з бакшта ’вялікі куфаль для піва’.
Ба́кшта ’гаўптвахта, турма; вежа’ (Нас.). Ст.-бел. бакшта з XVI ст. (Нас. гіст.; Булыка, Запазыч.), ст.-укр. бакшта ’тс’. Запазычанне з літ. bakšta, bókštas ’вежа’ (< польск. baszta; у літ. мове вельмі частае спалучэнне ‑kšt‑). Гл. Эндзелін, ИОРЯС, 17, 111; Фрэнкель, 30, 52; Непакупны, Мовознавство, 1970 (6), 32–33, Baltistica, 1972, 7 (1), 105. Параўн. ба́шня, ба́шта. Бакшта ’вялікі куфаль для піва’ (Шаўцоў, Спрадвечнае, 45), мусіць, метафарызацыя слова бакшта ’вежа’.
Бал ’ацэнка і да т. п.’ Рус. балл, укр. бал. Запазычанне з ням. Ball (< франц.) або франц. balle ’шар’. Фасмер, 1, 116–117. Падрабязна гл. Шанскі, 1, Б, 25.
Балаба ’вялікі тоўсты мянтуз, Loto lota L.’ (З жыцця), ’мянтуз’ (Інстр. лекс.). Бясспрэчна, да асновы балаб‑, што ўжываецца для абазначэння розных вырабаў з цеста (’штосьці круглае’). Параўн. бала́буха, бала́буш(к)а (далей: балабо́н і да т. п.).
Балаба́йка ’балалайка’ (Нас., Касп., Шат., Інстр. III, Гарэц.). Рус. дыял. балаба́йка, балабо́йка, укр. балаба́йка. Мабыць, гукапераймальнае; да балабо́ліць, балабо́ніць (гл.). Так лічыць Бернекер, 40 (параўн. Фасмер, 1, 113). Гараеў (10) думае пра запазычанне з цюрк. моў (але крыніцу не ўказвае).
Балаба́н ’сокал, Falco sacer’ (КЭС), ст.-бел. болобан (з XVI ст., Булыка, Запазыч.), рус. балаба́н ’сокал, Falco lunarius, Falco nobilis’, укр. балаба́н сокал, Falco nobilis’. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур., крым.-тат. balaban ’від драпежнай птушкі’, кыпч. balaban хокал’). Меліаранскі, ИОРЯС, 7, 2, 279 і наст., ИОРЯС, 10, 2, 75; Міклашыч, 6; Бернекер, 40; Фасмер, 1, 111.