Башня ’чатырохвугольны стог пад страхой’ (ДАБМ, 879). Укр.башня (у XVII ст.) ’вежа’. Запазычанне з рус.ба́шня ’вежа’, якое з’явілася ў XVI ст. як пераафармленне старога башта (гл.). Да рус. слова параўн. Фасмер, 1, 139; Шанскі, 1, Б, 64. Параўн. бакшта і башта.