Пажы́так ’дробны скарб, хатнія рэчы; здабыча, пажыва’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат.), пожы́ток ’узятак’ (Ніканчук, Лексика Полесья). З польск. pożỳtek ’карысць, выгада’.
◎ Пажы́тнік ’род адналетніх або мнагалетніх раслін сямейства бабовых’ (ТСБМ), ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum augustifolium Jacq.’ (Кіс., Інстр. II), ’Trigonella L.’ (Кіс.). Рус. пожитник ’Trigovella L.’, чэш. pažitka ’цыбуля-рэзанец’. Да рус. пажить, чэш. pažit, якое ад па- і жить (гл. жыць) (Фасмер, 3, 185; Махэк, 440).
Паз ’выемка ў якой-н. дэталі, куды ўстаўляецца выступ другой дэталі; вузкая доўгая шчыліна паміж няшчыльна прыгнанымі бярвёнамі, брусамі, плітамі і пад.’ Рус. паз, укр. паз, ст.-рус. пазъ, польск. paz, чэш. paz (з рус. — Махэк, 439), славен. pȃz. Праслав. pazъ. Роднаснае грэч. πήγνῡμι ’убіваю’, лац. pango ’упэўніваю’ і ням. fugen, fōgjan ’злучыць, прыспасобіць’ ст.-в.-ням. fuoga ’паз’ (гл. Фасмер, 3, 185; там жа і інш. літ-ра).
Паза́ддзе ’адыходы, астаткі пры малацьбе або веянні’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), поза́дзье ’тс’ (ТС). Укр. поза́дь ’тс’. Да зад (гл.).
Паза́дкі ’адходы, астаткі пры малацьбе або сеянні’ (ТСБМ, Нас., Янк. 2, Інстр. I), поза́док ’тс’ (ТС), ’астаткі ад вадкай ежы на дне’ (Вешт. дыс.). Рус. поза́дки ’тс’. Да зад (гл.).
Паза́лкі ’шчолак; брудная вада пасля мыцця бялізны’ (Гарэц., Касп., Бяльк., Сцяшк. Сл., Мат. Гом., Інстр. I; КЭС, бых., шкл.), пазо́лкі (КЭС, мазыр.), пазо́лы (Клім., Влад.), позо́л, позо́лкі, позо́лье, позо́лінье (ТС) ’тс’. Рус. па́золки, укр. па́зілки, па́золки ’тс’. Бязафікснае і з суф. ‑к‑ утварэнне ад пазоліць < зала (гл.).
◎ Пазатакро́к прысл. ’пазамінулы год’ (Сцяшк.), пазатакрак ’тры гады назад’ (Янк. 2) з па‑за‑так‑рок. Да рок ’год’ (гл.).
Пазвано́к ’састаўная частка пазваночніка чалавека і некаторых жывёл’ (ТСБМ). Рус. позвоно́к ’тс’. Паводле Фасмера (3, 303), звязана чаргаваннем галосных з звяно (гл.).
Пазвано́чнік ’асноўная частка шкілета ў чалавека і некаторых жывёл, якая складаецца з пазванкоў’ (ТСБМ). Рус. позвоно́чник ’тс’. Утварэнне ад пазваночны < пазванок.
Пазёмка 1 ’замець’ (ТСБМ, Янк. 3., Інстр. I). Рус. позёмка. Суфіксальнае вытворнае ад словазлучэння па земі (параўн. корань zem‑ у словах пазём, чарназём і інш.).
Пазёмка 2 звычайна толькі мн. пазёмкі ’суніцы’ (ТСБМ, Янк., Яруш., Гарэц., Сцяшк., Кіс., Бесс., Мат. Гом.), пазёмкі, пазю́мкі, позі́нкі ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус. пазе́мка, польск. poziomka ’тс’. Гл. пазёмка 1, у бел., відаць, з польск.