Звяно́ ’састаўная частка’. Рус. звено́ ’тс’, н.-луж. zwěno//zeno ’вобад (кола)’, в.-луж. zwjeno ’тс’, палаб. zvenü ’тс’, балг. звено (< рус.) ’частка ланцуга’, ’група супрацоўнікаў’. Ст.-рус. звено ’частка’ (XVI ст.). Параўн. звенякі́, званке́ ’частка кола’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Даля (1, 672), суадносіцца з звінець (гл.), гэта развіў Аткупшчыкоў (ЭИРЯ, 5, 81–83), які прапануе zven‑n‑ja ’назва звякаючых прыкрас’ (чаму лепш можна суадносіць не з звінець, а з звяк(аць)?). Іншыя этымалогіі малаверагодныя. Шанскі, 2, З, 77–38; Фасмер, 2, 86–87. Гл. звякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)