Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Няхлю́й, няхлю́я ’неахайны, нехлямяжы чалавек’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ДСП, слуц., Жыв. сл.), ’непаваротлівы’ (Грыг.), нехлю́й, нехлю́я ’неакуратны чалавек’ (ТС), нэхлю́я, ныхлю́я ’неахайная жанчына’ (брэсц., Нар. лекс.), сюды ж няўхлю́й, няўхлюя ’неахайны чалавек’ (Бяльк., Мат. Гом.), укр. нехлю́я ’тс’, рус. дан. нехлю́й ’непаваротлівы чалавек’, польск. niechluj, niechluja ’неахайны чалавек’. Відаць, ад няхлюйны ’неахайны, неакуратны’, паралельнага да няхлюдны ’тс’ (Сцяш. Сл.), параўн. таксама польск. niechlujny ’тс’ < *niechludźny, ад chlud (Варш. сл., 3, 263), гл. схлюдны, што, магчыма, сведчыць пра запазычанне (Кюнэ, Poln., 81). Характэрна наяўнасць паралельных форм з ‑к‑: няўклюй ’неахайны, непаваротлівы чалавек’ (астрав., ул. інф.), няўклю́йны ’неахайны’ (там жа), што могуць разглядацца як вытворныя ад *klud (гл. няўклюда). Няясныя адносіны да ст.-чэш. nechla ’пачвара’ (Гебаўэр, Sl. stč.).

Няхо́та ’неахвота, нежаданне’ (Жд. 2, Яўс., Юрч., Мат. Гом.). Ад не хацець (гл.), параўн. няхдццю ’без ахвоты’ (Юрч. НВС).

Няхо́ха (нехоха) ’чалавек, абыякавы да ўсяго’ (Ян.). Няясна, магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад не хацець, параўн. ілюстрацыю да слова: «ён у нас нехоха такі, не хоча нічога делаць» (там жа); паралель: даха ’тое, што дае’: Бацькава рука не браха, а даха (ТС, пад рука).

Няхэ́цкі ’неблагі, нядрэнны’ (смарг., Нар. словатв.). Гл. хвацкі ’спрытны, харошы'

*Няце́ча, нытэча ’густыя зараслі ў лесе, нетры’ (Клім.), параўн. укр. нетеч, нетеча ’стаячая вада, балота’, польск. nieciecz, nieciecza ’тс’, серб.-харв. не̏тека ’тс’. Паводле Талстога (Геогр., 181), з ne‑tek‑ja, гл. цячы.

Няцёса ’няветлівы, недалікатны чалавек’ (Грыг.). З не і цягаць (гл.), параўн. рус. неотёсанный ’грубы, некультурны'

Ня́цца ’узяцца, схапіцца; пачаць засвойваць’ (Гарэц.), ня́цьца ’стукнуцца; узяцца, схапіцца; набрацца розуму, зразумець, ахапіць розумам’ (Нас.), ня́тысь ’тс’, ня́лося ’дасталася’ (Булг.). Гл. няць.

Няць ’браць; узяць, схапіць; верыць; зразумець, навучыцца, засвоіць’ (Гарэц.), ’стукнуць; крануць’ (Нас.), ’узяць (з намаганнем)’ (Яруш.), ’браць’ (Сержп.), ’есці’ (полац., Нар. лекс.). Да прасл. *jęti, гл. яць, узяць; н‑ мае прыставачны характар, параўн. таксама прыставачнае и‑ у ст.-бел. инялъ, не инѧли (XVI ст.) = ст.-слав. ѭлъ (Карскі, 1, 264; 325), паходзіць ад некаторых прыназоўнікаў (*vъn‑, *sъn‑ і пад., Фасмер, 3, 95).

*Нячві́да, нечвіда ’непрыгожая жанчына або дзяўчына’ (ТС), нычвэда ’нікчэмнасць’ (Клім.), сюды ж нечвідны ’непрыгожы’ (ТС), укр. нічвидний ’тс’. Магчыма, зыходную форму дэманструе нічувідны ’неверагодны, нечуваны, рэдкі’ (Крыў., Дзіс.), што ўзыходзіць да чуць, чуваць (гл.); відаць, не звязана з чвідкі ’шустры, бойкі’ (ТС), што ўзыходзяць да швидкі (гл.).

Нячуйве́цер ’цмен пясчаны, Helichrysum arenarium (L.)’ (гродз., Кіс.), нічуйвецер ’старасцень вясенні, Senecio verna- lis W. et К·’ (брэсц., Федар.), параўн. укр. нечуйвітер ’расліны Hieratium Filosella, Beilis perennis і інш.’ Магчыма, табуізаваная назва («жаб яе вецер не пачуў?»), што выклікана лекавымі ўласцівасцямі раслін, параўн. польск. powietrzne ziele (ад powietrze ’паветра; пошасць’), паралельнае да suchotne ziele ’гарлянка’. Аднак не выключана, што тут маюцца на ўвазе некаторыя фізічныя ўласцівасці раслін, параўн. чуй‑вецер ’цмен’ (валож., ТЗб. ”84), узвей‑вецер (взвѣи‑ вѣцеръ) ’ветрагон’ (Нас.), сухавейка ’цмен’ (гродз. Кіс.) і пад. Гл. чуць, вецер; параўн. нічавей (гл.).