Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пага́рка ’выгарэлае месца ў тарфяным балоце’, пагаруе ’вялікая прастора выгарэлага торфу’ (Касп.), пагарыны ’выжарыны’ (Сцяшк. Сл.). Да пагарэць < гарэць з розным суфіксальным афармленнем.

Пагасі́цца ’замарыцца’ (Шатал.). Няясна.

Пагато́ве ’тым больш’ (Гарэц., Янк. БП, 158). Ст.-бел. покготовю (поготове, поготову, поготовно) ’асабліва’, пал. XVI ст. < ст.-польск. pogotowie (Булыка, Лекс. запазыч., 200).

Пагі́баны ’пагнуты, няроўны’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.) пагубляны ’тс’ (Сл. ПЗБ, З нар. сл.). Да гібаць (гл.).

Пагі́белька ’нізкае месца’ (Мат. Гом.). Да гібаць ’гнуць’ (гл.) з суф. ‑ель‑к‑ (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 38, 98). У семантычных адносінах цікавы прыметнік гібкі ’багністы’ (Сл. ПЗБ) таго ж кораня.

Пагі́рдзіцца ’памерці’. Параўн. дырдзіцца ’выцягваць ногі пры смерці’ (Касп.), ’здыхаць’ (вілен., Лаўчутэ, Балтызмы, 108), палес. згʼирдицца, згʼирджувацца ’тс’ (Лысенка, СПГ). Паводле Лаўчутэ (СБ, 109), з літ. dirdintis ’здыхаць, дайсці да канца жыцця’ < ЛгІ( ’лупіць, драць, знімаць скуру, кожу’. Гл. яшчэ дырда.

Пагно́й ’угноенае месца, зямля’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Шн. 2, Мат. Гом., Сл. ПЗБ) і погнби ’тс’ (ТС), ’загароддзе (участак)’ (Сцяшк. Сл.), ’угнойванне, гной’ (Юрч.), погнбиполе, якое не засявалася некалькі гадоў’ (КЭС, палес.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пагноіць Згнаіць (гл. гной). Але параўн. польск. pognoić, pognoj.

Пагно́йка ’шампіньён’ (Шат., Сл. ПЗБ), пагно́йка, пагно́йнік ’тс’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Да гной (гл.).

Пагню́сіць ’зрабіць нягодным, сапсаваць (Сцяшк.), ’замуціць (воду)’ (Дзімітр., Шн., навагр.). Гл. гнусны.

Паго́да ’надвор’е’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Яруш., Клім.), пого́да ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’добрае надвор’е’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Мал., КЭС. віл., Янк. БП, ТС, Клім., Інстр. II). Рус. пого́да ’надвор’е’, укр. пого́да ’надвор’е; добрае надвор’е; бура, дождж, снег; пагадненне; міравая’, польск. pogoda ’надвор’е’, чэш., славац. pohoda ’добрае надвор’е; спакой, душэўны камфорт’. У дыялектах заходніх і ўсходніх моў значэнні мяняюцца ад ’добрае надвор’е’ праз нейтральнае ’надвор’е’ да ’дрэннае надвор’е, непагода’ (гл., напр., Талстой, ВЯ, 1963, № 1, с. 33 і наст.). Да год (гл.) (Фасмер, 1, 426).