Пагі́белька ’нізкае месца’ (Мат. Гом.). Да гібаць ’гнуць’ (гл.) з суф. ‑ель‑к‑ (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 38, 98). У семантычных адносінах цікавы прыметнік гібкі ’багністы’ (Сл. ПЗБ) таго ж кораня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)