◎ Павялён ’млён (палка ад жарон)’ (Сл. ПЗБ). Няясна.
◎ Павяндлі́ца ’кумпяк, шынка’ (Нар. сл., дзярж.), павяндліцы ’паляндвіца’ (Сл. ПЗБ). Метатэза з паляндвіца, або вынік кантамінацыі паляндвіца і вяндліна.
◎ *Павясне́ць, повеснець ’павярнуць на вясну’ (ТС), пы‑ вясніць ’пахудаць, змарнець’ (Нік. Очерки). Гл. вяснець.
◎ Павясо́к ’матузоў’ (З нар. сл., навагр.). З паясок з субстытуцыяй пратэаз, асабліва частай на тэрыторыі Гродзеншчыны. Аб мене і аглютынацыі пратэаз гл. яшчэ Мартынаў, Этимология 1984. М., 1986.
◎ *Павятра́нец, павітранец ’чалавек-круцяка, ветрам падшыты’, павітранка ’рэзвая гуллівая дзяўчына’ (КЭС, лаг.). Да вецер (гл.); параўн. ветрана ветраніцач.
Па́гада ’буддыйскі храм у краінах Далёкага Усходу’ (ТСБМ). Відавочна, праз рус. па́года ’тс’ з ням. або франц. pagode, партуг. pagoda, якое лічыцца словам малайскага паходжання (Клюге, 430; Фасмер, 3, 183).
◎ Па́гаддзя ’пачакаўшы’ (Нас., Шат.), пагаддзя ’потым’ (Сцяшк. Сл.). Рус. погодя ’тс’. Першапачаткова дзеепрыслоўе ад дзеяслова погодити (ст.-рус.), якое потым адвербалізавалася (Шуба, Прыслоўе, 178).
Пагадзі́цца ’выказаць сваю думку з кім-, чым-н.; згадзіцца; прыйсці да згоды, сысціся на чым-н.; памірыцца з кім-н.’ (ТСБМ, Касп.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад гадзіцца < год (гл. таксама годны). Сюды ж вытворныя пага́дліва ’памяркоўна, паблажліва’ (Др.-Падб., Гарэц.), пага́дны ’паблажлівы, спачувальны’ (Федар. VII, 246).
◎ Пага́лам у выразе: Пага́лам нашы галоўкі ’прапалі нашы галоўкі’ (Хрэст. дыял., 334; віц.). З літ. pagalam ’прапала’: paĄ‑galam, ад gälas ’канец’ (Непакупны, Лекс. балтызмы, 30; Лаўчутэ, Балтызмы, 70).
◎ *Пагаловач, поголдвач ’частка папярочных баразён у канцы палетку’ (КЭС., палес., Сл. Брэс.). Да галава (гл.). Семантыку і геаграфію гл. Выгонная, Лекс. Палесся, 49 і наст.