Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Рэчаі́снасць (ТСБМ), рэчаві́стасць ’тс’ (Байк. і Некр., Нар. Гом.). Калька з польск. rzeczywistość ’тс’, якое, паводле Брукнера, створана на ўзор oczywisty (Брукнер, 475).

Рэчаспі́с ’рэестр, каталог’ (Байк. і Некр.). Утворана шляхам словаскладання ад словазлучэння спіс рэчаў.

Рэ́чман ’старшы ротман у плытагонаў’ (Нар. сл.), ’плытагон’ (Сцяшк. МГ), рэ́цьман ’брыгадзір плытніцкай брыгады’ (З нар. сл.), рэ́ксман ’старшы сярод плытагонаў’ (Скарбы). Гэтыя формы суадносяцца з рака, рэчка пад уплывам народнай этымалогіі. Гл. ротман.

Рэ́чнік ’рэпік канапляны, Eupatorium L.’ (Кіс. 51). Ад рака (гл.), паколькі гэтая расліна расце па берагах рэк.

Рэ́чны ’рачны’ (Байк. і Некр.). Мяркуючы па націску, з польск. rzeczny ’тс’.

*Рэчны́ 1 речпый ’языкаты’ (пін., Нар. лекс.). Да рэч 2.

Рэчны́ 2 ’ганарлівы’ (жытк., Нар. словатв., ТС), рачны́ ’самаўпэўнены, нахабны’ (Сцяшк. Сл., Сцяц. Сл.). Відаць, далейшае развіццё семантыкі ад рэчны 1 (гл.), але нельга выключыць уплыў польск. grzeczny ’ветлівы, выхаваны’, хаця націск робіць такое дапушчэнне сумніўным.

Рэ́чыва ’тое, з чаго складаецца фізічнае цела; матэрыя’ (ТСБМ). Калька з рус. вещество.

Рэ́чыцца ’надарыцца’ (Шат.), ’удацца’ (Стан.). Фанетычны варыянт да ру́чыцца ’удацца’ (гл.).

Рэ́чышча ’паглыбленне на паверхні зямлі, па якім цячэ рака’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), рэ́чыца ’старое рэчышча’ (ЛА, 2), рачы́шча ’тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ро́чышча ’месца, дзе цякла рака’ (Яшк.). Укр. річище, польск. rzeczysko, в.-луж. rěčišćo, rěčnišćo, чэш. řečiště, славацк. riečište ’рэчышча’, балг. рѐчище ’тс’. Прасл. *rečišče. Ад рака (гл.), як багнішча < багна.

Рэ́шата 1 ’прылада для прасейвання мукі ў выглядзе шырокага абруча з сеткай’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Сл. ПЗБ), ’надзвычай рэдкае сіта’ (Янк. Мат.), рэ́шато ’рэшата’ (Сцяшк.), рэшэто, рышыто ’тс’ (Сл. Брэс.), рэшота, рэшото, рэшэто ’тс’ (ТС); сюды ж рэшатнік ’хто вырабляе рашоты’ (Сл. ПЗБ). Укр. ре́шето, рус. решето, польск. rzeszoto, палаб. rîsetü, в.-луж. ŕešo, чэш. řešeto, славац. rešeto, славен. rešétọ, серб., харв. решѐто, макед. решето, балг. реше́то. Прасл. *rešeto. Паводле асноўнай семантычнай прыметы (’рэдкае перапляценне’) часта звязваюць з асновай *rěch‑ (параўн. рус. прореха, бел. прарэх) < *rěd‑ch < rědъkъ ’рэдкі’ (Праабражэнскі, 2, 237; Брукнер, 476; Чарных, 2, 115). На карысць гэтай версіі можна прывесці літ. rẽtis ’рэдкасць; рэшата’. Але Фасмер, прымаючы гэтую версію ў семантычных адносінах, лічыць неверагодным вывядзенне прасл. *rešeto ад *rědъkъ, паколькі давялося б прымаць чаргаванне галосных у першым складзе. Паводле іншай версіі, прасл. *rešeto суадносяць з літ. rezgu, regti ’плесці, вязаць’, лат. režģis ’сетка; краты’ (Махэк₂, 530). Фасмер лічыць такое параўнанне неапраўданым фанетычна (Фасмер, 3, 479). А паводле Куркінай, на славянскай глебе і.-е. корань *rezg‑ перанёс некаторыя змены, пры якіх меў месца пераход zg > sk > x/š (Куркіна, Этимология–1974, 54).

Рэ́шата 2 рэшота, рэшото, рэшэто ’стаўная рыбалоўная пастка’ (ТС). Да рэшата 1 (гл.) паводле знешняга падабенства, паколькі гэтая прылада мае выгляд рэдкай сеткі з абручамі.

Рэ́шата 3 (рэшэто) ’рашэтнік, падрашэтнік (грыб)’ (ТС). Гл. рашэтнік.

Рэ́шата 4 (рэшэто) ’гульня, падобная да гульні ў класы’ (ТС). Да рэшата 1 (гл.), паколькі для гэтай гульні на зямлі крэсляць лініі, якія утвараюць рэдкую сетку.

Рэ́шата 5 астр. ’сітцо (Вялікая Мядзведзіца)’ (Сл. ПЗБ), астрав. ’Пляяды’ (Федар., 1, 150). Паводле легенды, тры каралі пакінулі сіта, з якога сыпалі авёс сваім коням, разам з дарункамі для Ісуса. Гэтым сітам карысталася Божая Маці, а пасля ўзнясення на неба, павесіла яго сярод зорак. Паводле Купішэўскага ў балтаў і фінаў назва гэтага сузор’я мае семантыку ’сіта’ (Władysław Kupiszewski. Polskie słownictwo z zakresu astronomii i miar czasu. Warszawa, 1974. S. 99).

Рэ́шка ’бок манеты, адваротны гербаваму малюнку’ (ТСБМ). З рус. решка ’тс’.