Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Нятры́м (нетримъ) ’не руш’: Не тримъ мойго; ’хай, няхай’: Не тримъ говбриць (Нас.). Паводле Насовіча (там жа), ад трымаць (гл.).

Няту́біц ’пералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla W. et К.’ (гродз., Кіс.). Відаць, аднаго паходжання з ніту́біч (гл.); магчыма, «зашыфраваная» назва тыпу польск. toieść ’Ninceto- xicum’. toieść wielki ’Lysimachia’: не‑ту‑быць?, параўн. тубылец і пад. Будзішэўска (SOr, 39, 3–4, 273) ідэнтыфікуе з nietupicz ’тс’ (Федар.), які, паводле Федароўскага, асвячаюць на спаса і «ў час навальніцы кідаюць у спецыяльна распалены агонь» з мэтай засцерагчыся ад маланкі, што дае падставы выводзіць з не тупаць ’не стукаць (пра пярун)’ альбо са спалучэння *не ту(т) біць ’не сюды біць’ (засцерагальная формула). Гл. наступае слова.

Няту́пнік ’старасцень вясенні, Sėnetio vernalis W. et К.’ (віц., Кіс.), nietupnik ’тс’ (гродз., Ажэшка). Ад тупаць, ту́птаць ’таптацца, хадзіць’? Магчыма, ’расліна, якая не мнецца’, гл. іншыя назвы — несмяртэльнік, сухавей. Фармальнае падабенства да папярэдняга слова, гл. нятубіц (іншая назва — бяссмертнік), дазваляе выдзеліць элемент туб‑, няяснага паходжання, прадстаўлены і ў тубачнік ’крапінец чубаты’ (Сл. ПЗБ). Паводле Будзішэўскай (SOr, 39, 3–4, 273), таго ж паходжання, што і нятубіц (гл.).

Няту́скны ’нябляклы, яркі’ (А. Салавей). Да туск ’туман, цемра’, параўн. чэш. netusk ’расходнік’, ням. Immergrün ’тс’ (’заўсёды зялёны’).

Няўвошта: Хлапец няўвошта ўкрасіў (Энеіда навыварат). Гл. нявошта.

Няўга́дніна (неўгадніна) ’нешта недарэчнае’ (свісл., Сл. ПЗБ), сюды ж неўгаднік ’абманшчык’ (там жа), нывгадь ’немаведама’ (Сл. Брэс.). Да угадаць, гадаць (гл.).

Няўго́ (неуго́) ’няўжо; хіба’ (Нас.), ’няўжо’ (Бяльк.), няўго́‑ш ’вядома, безумоўна’ (Воўк-Лев., Татарк.), неўгэ́ ’няўжо’ (ТС). Паводле Карскага (2–3, 83), таго ж паходжання, што і рус. неужели ’няўжо’, дзе ‑го непалатальны варыянт да *že, гл. ж, жа (ESSJ SG, 1, 335). Меркаванне пра запазычанне з літ. niaugù ’няўжо’ (Грынавяцкене–Мацкевіч, Baltistica, III (1) Priedas, 1989, 72) спрэчнае, паколькі чаргаванне ‑go/‑že вядома шмат якім славянскім мовам (ESSJ SG, 1, 310), параўн. таксама угэ/ужэ ’ужо’ (ТС); пад балтыйскім уплывам магла адбыцца манафтангізацыя спалучэння ‑яў‑ > ‑я‑, гл. няго́ ’няўжо’. Параўн. няўжо́ (гл.).

Няўго́йны ’няўцешны’ (Сцяшк. Сл.). Да гаі́ць (гл.).

Няўдо́ба ’участак, непрыгодны для апрацоўкі’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Шатал., Сл. ЦРБ, Мат. Маг., Мат. Гом.), няўдоб, няўдобшчына, няўдо́бішча ’тс’ (Сцяшк.), няўдо́біца ’тс’ (Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ, Яўс.), няўдобніца, няўдобшчына ’тс’ (Сл. ЦРБ), няўдобія ’тс’ (Сл. ПЗБ), няўдобства ’тс’ (Мат. Гом.). Да удоба, даба (гл.).

Няўжо́ (не ўжо, неўжо) ’няўжо, хіба’ (Нас., Мядзв., Гарэц., Яруш., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), неўжэ́ ’тс’ (Пятк., ТС, Ян.), сюды ж няўжо́ ж (не ўжо‑жъ) ’хіба, няўжо; а як жа’ (Нас.), няўжож ’няўжо’ (Яруш.), неўжож ’тс’ (Мядзв.), неўжэ ж ’няўжо; так, ага, а як жа’ (ТС), нывжэж ’а як жа’ (брэсц., Нар. лекс.), укр. невже ’няўжо’, рус. дыял. невжо, неуж ’тс’. З не і ўжо (*(j)uže), параўн. рус. уж не плачет ли он? (ESSJ SG, 2, 473; Фасмер, 3, 69). Параўн. няўго, няго (гл.).