Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Бакала́ўр. Гл. бакаля́р.

Бакале́я (БРС). Рус. бакале́я, укр. бакалі́я (з XVIII ст.), бака́лія, бака́ла. Першапачатковае значэнне было ’сушаныя паўднёвыя фрукты і да т. п.’ Запазычанне з тур.-араб. baḳḳāl ’гандляр харчовымі прадуктамі, дробным таварам’. Цімчанка, 51; Локач, 16; Фасмер, 1, 109. Зыходзячы з укр. націску, можна думаць пра пасрэдніцтва польскай мовы (наўрад ці прамое запазычанне з тур.-араб., параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 125).

Бакаля́р дзяк, дзячок; школьны настаўнік’ (Нас.); ст.-бел. бакаляр, бакалар, бокалар (з XVI ст.; Нас. гіст.; Гіст. лекс., 107, 222–223), гл. яшчэ Булыка, Запазыч. Укр. бакаля́р ’вучань, шкаляр, дзячок, бакалаўр’ (з XVI ст.). Відавочна, з польск. bakalarz, bakałarz (апошнюю форму адлюстроўвае ст.-бел. бакалар, ст.-укр. бакалар) < лац. baccalaureus (< baccā laureatus ’увенчаны лаўрам’). Гл. Цімчанка, 51; Брукнер, 12; Фасмер, 1, 109; Рыхардт, Poln., 32; Булыка, Запазыч., 35. Бел. бакала́ўр, рус., укр. бакала́вр з лац. baccalaureus (гл. Фасмер, 1, 109; Шанскі, 1, Б, 13–14).

Бака́н від чырвонай фарбы’ (БРС). Рус., укр. бака́н. Запазычанне з тур.-араб. baḳḳam ’дрэва, з якога рабілі такую фарбу’. Праабражэнскі, 1, 12; Локач, 16–17; Фасмер, 1, 109. Адносна храналогіі параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 125.

Бака́с (БРС, Сцяшк. МГ, Маш., Інстр. II). Рус. бека́с, укр. бе́кас (Грынч.). Першакрыніца — франц. bécasse (ад bec дзюба’). Фасмер, 1, 146, параўн. Шанскі, 1, Б, 83. Бел. форма адлюстроўвае польскае пасрэдніцтва (іначай было б бяка́с). Укр. націск таксама сведчыць аб запазычанні праз польскую мову. Параўн. бэ́кас.

Ба́каць ’мнагасловіць, базікаць, балбатаць; марудна гаварыць; няцвёрда чытаць’ (Нас.). У ст.-бел. мове і з іншым значэннем. Гл. Бярында, 148: облича́ю: строфу́ю, фука́ю, ба́каю, слословлю̀, преконыва́ю; Бярында, 42: запрѣще́ніе: загрожене, бакане, фука́не, лаѧне. Рус. (зах.) ба́кать гаварыць, размаўляць’, укр. ба́кати гаварыць ба; абвінавачваць, скардзіцца’ (да гэтага другога значэння параўн. у Бярынды). Або ад ба!, або ад *bajati (гл. Рудніцкі, 57).

Ба́кі ’вочы’, забіва́ць ба́кі ’абдурваць’ (Нас., Касп., Гарэц., Др.-Падб.). Укр. ба́ки, заби́ти ба́ки. Запазычанне з польск. baka ’вока’ (а гэта ўтварэнне ад baczyć ’бачыць’). Параўн. Слаўскі, 1, 24. Не лічаць запазычаннем Ільінскі, PF, 11, 183; Фасмер, 1, 138. Франко (Приповідки, 1, 20) лічыць, што ва ўкр. мове баки не азначаюць ’вочы’, і прапануе выводзіць слова з ням. Backe ’шчака’.

Ба́кір: на‑ба́кір (Нас.), укр. наба́ки́р. Запазычанне з польск. nabakier ’тс’ (< ням., з мовы маракоў, параўн. Back у слове Backbord ’левы борт’ і kehr! павяртай!’). Гл. Бернекер, 39–40; Брукнер, 12; Карловіч, Wyr. obce, 25; Фасмер, 1, 146–147; Рыхардт, Poln., 32; Кюнэ, Poln., 43. Рус. набекре́нь, магчыма, не сюды (гл. Фасмер, 1, 147).

Бакла́га. Ст.-бел. боклаг, боклага, баклага, биклаха (Гіст. лекс., 139; Булыка, Запазыч.). Рус. бакла́га, бакла́жка і інш., укр. бакла́г, бакла́га, бакло́, боклаг, боклага (дзве апошнія формы з XVI ст.) і г. д. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. каз.-тат., тур. baklak від пасудзіны для вады’). Міклашыч, Türk. El. Nachtr., І, 9; Карловіч, Wyr. obce, 73; Брукнер, KZ, 48, 161; Фасмер, 1, 110. Для ўкр. мовы, магчыма, некаторыя формы праз польск. (бо́кло, бо́кла, бо́клак, параўн. польск. bukłak, bokłak). Адносна рум. версіі гл. Шалудзька, Rum., 126 і Крынжалэ, 216. Параўн. яшчэ бікла́га.

Баклажа́н. Рус. баклажа́н, бадаржа́н, бадража́н, бадижа́н і г. д., укр. баклажа́н ’баклажан, памідор’, поклажа́н. Запазычанне з цюрк. моў: тур. patlican, усх.-цюрк. patingän ’тс’ < араб.-перс. bādinǰān. Локач, 14; Фасмер, 1, 110. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 15.