Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ляжэйка ’жалейка’ (паст., Сл. ПЗБ) — у выніку перастаноўкі зычных ж ⟷ л.

Лязава́ць, лёсова́ць ’мясіць і пераціраць гліну для фармоўкі цэглы або кафлі’, ’перамешваць ванну, наліваючы вадой’ (гродз., Нар. сл.) складаюць з польск. падляш., мазавец. lasovać і хелмінска-дабжыньск. lašovać адзін арэал. Бел. запазычана з польск. lasować ’гасіць вапну’, якое з ням. löschen, с.-в.-ням. leschen ’тс’ (Слаўскі, 4, 63; Глінка, Бел.-польск. ізал., 29).

Лязг ’ляск’, ля́згаць ’утвараць ляск’, ’біць у далоні, пляскаць’ (ТСБМ), полац. ’біць лыжкай па галаве’ (Нар. лекс.). Гукапераймальнае (Праабражэнскі, 1, 497; Фасмер, 2, 550). Гл. таксама лёскат, ляск.

Лязкоўка ’маленькі гаршчок’ (Ян.). Няясна.

Лязо ’вострая частка рэжучай або сякучай прылады’, ’лязо для галення’ (ТСБМ; шальч., Сл. ПЗБ), шкл. лязцо ’тс’ (Мат. Маг.). Да ле́зіва2 (гл.).

Ля́йдзіць, ляйдзі́ць, ле́йзіць ’балбатаць, малоць языком, гаварыць недарэчнае, пустое; пляткарыць’ (маст., ваўк., карэліц., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.). Літуанізм. Параўн. літ. láidyti ’абгаворваць, пляткарыць’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 131), liežuviais, léidinti ’тс’ (Грынавяцкене і інш., Сл. ПЗБ, 2, 714). Ад іх быў утвораны назоўнік ля́йда ’манюка’ (Сцяшк.), ’выдумшчык’ (свісл., Сцяшк. Сл.), ляйда́ ’пляткар, балбатун’ (свісл., Сл. ПЗБ).

Ляйца́ць ’прымацоўваць лейцы да аброці пры запраганні’ (Некр., Шат., ТСБМ; дзярж., Нар. сл.), ляйчы́на ’вожка’ (там жа; Сцяц. Словаўтв.), ляйчы́нкі ’маленькія лейцы пры аброці’ (гродз., Сцяц. Словатв.). Да ле́йцы (гл.).

Ляк1, лек ’спуд, спалох, перапуд’, ля́кі, ля́кы, ле́кэ ’жахі, пярэпалахі’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Нар. Гом., Ян., Клім., Бяльк.; малар., Нар. лекс.). Укр. ляк; рус. паўд.-зах. ляк (Даль), польск. lęk, чэш. lek, славац. ľak. Паўн.-слав. Да ляка́ць (гл.).

Ляк2 ’сургуч’ (Гарэц., Нас.; мін., КЭС). Запазычана з польск. lak ’мешаніна розных смалістых рэчываў, якая ўжывалася для запячатвання лістоў, якое з ням. Lack ’тс’, ’расліна Cheirantus’ < італ. lacca < с.-лац. laca < араб. lakk < перс. lak (Брукнер, 289; Слаўскі, 4, 29).

Ляк3 ’селядцовая жыжка’ (віц., Шн. 3; Сцяшк., ТС). Запазычана з польск. lak, параўн. тыкоцінск. lak ’вадкасць з селядцоў у бочках’, каш. lok ’вада з мяса або з рыб’, якія з с.-н.-ням. lake ’селядцовая жыжка’ > ням. Lache ’лужа’ (Брукнер, 289; Слаўскі, 4, 30). Сюды ж бел. гродз. ляк ’квашаніна’ (Сцяшк.).

Ляк4 ’глыбокі гліняны гаршочак’ (Сцяшк.; гродз., Сцяц. Словаўтв.). Да гляк (гл.).

Ляката́ць ’ляскатаць’, ’дрыжэць ад холаду’, ’сварыцца’ (Бір. Дзярж.; пух., Сл. ПЗБ; свісл., Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае. Да клеката́ць (гл.).

Ляка́ць, ляка́тэ ’пужаць’, ляка́цца, ляка́тысь, ляка́тыся ’палохацца’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Шпіл., Бес., Ян., Нар. Гом., Сцяшк. Сл., Касп., БСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Шат., З нар. сл., Нар. лекс.). Укр. ляка́ти(ся), рус. паўд.-зах. лякать(ся), ст.-польск. lękać, польск. lękać się, н.-луж. lěkas (se), чэш. lekati (se), славац. ľakať (se), славен. lę́cati se ’баяцца, падаць духам’, серб.-харв. ле́цати се ’палохацца’, ст.-слав. лѧцати ’ставіць сілы’ — апошняя форма (з III палаталізацыяй) прадстаўлена ва ўсіх групах слав. моў. Прасл. lękali ’згінаць, гнуць, закрыўляць’, ’нацягваць’, ’ставіць сілы’ (Слаўскі, 4, 206–208). Са значэння ’згінаць’, ’згінацца’ развілося ’палохаць’: ’згінацца, схіляцца, сціскацца ад жаху, трывогі’. Роднаснымі з’яўляюцца: літ. leñkti ’схіляць, гнуць’, лат. lìekt ’тс’, ст.-ісл. lengia ’пуга’, алб. lëngór ’гнуткі’. Усе да і.-е. *lenk‑/*lek‑/*lonk‑ (Бернекер, 1, 707; Фасмер, 2, 551; Махэк₂, 325; Скок, 2, 280–281; Бязлай, 2, 129; Шустар-Шэўц, 11, 823–824).