◎ Ні́веч (нивичь) ’нішто, нікчэмнасць’: въ нивичь пошло (Нас.), укр. невіч ’тс’, нівець ’тс’: пішло в нівець. Відаць, запазычана з польск. арх. niwecz ’у нішто’, звычайна wniwecz, wniwec ’тс’, што са спалучэння *пі иъ іь літаральна ’ні ў вошта’ (*čъ — старая форма наз. він. скл., гл. што); пра запазычанне сведчыць незвычайная вакалізацыя прыназоўніка *иъ, параўн. у ст.-бел. в ни ве што (з паўтарэннем прыназоўніка) побач ни в што (XV ст., Карскі 2-3, 215), а таксама ўкраінская форма з «мазурэннем» (ц замест ч). Параўн. Брукнер, 364; Махэк₂, 399; ESSJ SG, 2, 489. Гл. таксама нявечыць.
◎ Ніве́чыць ’калечыць’ (Нас.). Гл. нявечыць.
◎ Нівэ́зь (ни‑вэзь) ’ніяк нельга’: Ни‑вэзь нечимъ помочь (Нас.). Фармальна падобнае да нівесь ’невядома’ (гл. нівесць), аднак семантыка пярэчыць такому дапушчэнню, другая частка прыпамінае польск. weź ’вазьмі’, што магло б сведчыць пра запазычанне.
◎ Нівя́нка ’кветка, падобная да рамонку’ (Мат. Гом.), відаць, нівянік, рус. нивяник ’Leucanthemum DC (Кіс.). Да ніва (гл.), ці да вянуць, параўн. балг. невян, серб.-харв. не̏вен ’календула’.
◎ Нівяру́шкі ’вясеннія апенькі’ (Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з літ. voveruškos ’лісічкі’, параўн. вавярушкі, авярушкі ’вясеннія апенькі’. Магчыма, увядзенне адмоўя для дыферэнцыяцыі (параўн. рус. клён/неклён і пад.).
Ніга́дкі ’бесклапотна, ні аб чым не думаючы’ (Бяльк.), ’добра’ (Ян.), ’хоць бы што, нядоўга думаючы’ (ТС), ні гадкі ’як ні ў чым не бывала, як з гусі вада’ (Шат.). Гл. гадка ’размова’, г. зн. ’без доўгіх размоў’.
◎ Ніганьбі́тны ’паслухмяны, памяркоўны; нягрэблівы’ (Янк. 1). Да ганьбіць (гл. ганьба), у аснове семантыкі выраз не даваць ганьбы *не мець заганы’. Параўн. ганьбітны ’дэфектны’ (Сл. ЦРБ).
Ні́г̌аць ’заглядваць, выглядваць’ (мін., ул. інф.). Гл. ні́каць.
◎ Ні́г̌ды ’ніколі’ (навагр., З нар. сл.; Сцяц., Сл. ПЗБ), нігды ’тс’ (Жд. 1, Сцяшк., Сл. Брэс.), нігда ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), негдэ, ныгды ’тс’ (драг., Нар. словатв.), ныгдэ ’тс’ (камян., Сл. ПЗБЗ, ст.-бел. никгды (нигды9 никды) з 1392 г. Хутчэй за ўсё даўняе запазычанне з польск. nigdy, пра што сведчыць графічнае адлюстраванне выбуховага г, ст.-бел. кг ці г: никгды, нигды (Карскі 2-3, 370; параўн. таксама Жураўскі, SOr, 10, 40; Булыка, Лекс. запазыч., 157)Меркаванні Шубы (Прысл., 60) пра самастойнае развіццё никогды > никгды здаецца менш верагодным, параўн., аднак, гродз. нігады ’ніколі’, якое можна вывесці з нігод ’ніколі’ (гл.), што адкрывае шлях трансфармацыі нігадыжігды.
◎ Нігілю́зны ’непрыгожы, неахайны’ (жлоб., Жыв. сл.). Няясна.