◎ Неўтахто́ліць (nieūtachtolič) ’не задаволіць’ (Арх. Федар.). Гл. тахтоліць.
Нех ’няхай’ (Сл. ПЗБ). Паланізм (< niech ’тс’).
◎ Нехамя́жы ’нехлямяжы, неахайны’ (Сл. ПЗБ), нехамяжына ’неахайны чалавек’ (Касп.). Няясна; відаць, звязана з нехлямяжы ’тс’.
◎ *Нехарма́тны, нехорматны, нехорму́тньі ’вельмі непрыгожы, непрывабны’, нехорму́цье ’непрыгожасць, непрывабнасць (таксама і пра чалавека)’ (ТС). Ад хорма ’форма’, гл: харматны ’спрытны, прыгожы'
◎ Нехарму́зный ’нехлямяжы, непрыгожы’ (Юрч.), нехорму́з‑ ны ’вельмі непрыгожы, непрывабны’ (ТС). Няясна. Магчыма, ад хорма, ’форма’, параўн. нехорматны ’неахайны, неакуратны’ (ТС), з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. нехору́зны ’вельмі непрыгожы’, рус. кехольный і нехолюзный ’неахайны’ і пад.
◎ Нехваты́жны ’непаважаны’ (ТС). Утворана ад хватыгас польск. fatyga ’паслуга, ласка; турбота'
◎ Нехлюшча́віна (ніхлюшчавіна) ’непаваротлівы, няскладны’ (Касп.). Няясна (да хлюст ’франт’?).
◎ *Нехля, нэхля ’неахайная жанчына’ (брас., Нар. лекс.). Відаць экспрэсіўная форма ад няхлюя, ’тс’ ці пад., утвораная паводле мадэлі коця (< кот, коцік) і інш.
Нехлямя́жы ’неахайны, брудны, апушчаны’ (Сержп. Грам.; навагр., Нар. сл.), ’неакуратны, няскладны, няўдалы, абы-які’ (Сл. ПЗБ), ’непаваротлівы, няздольны’ (Бяльк.), нехлямʼя́жы ’несамавіты, непрывабны’ (ТС). Хутчэй за ўсё балтызм або прыметнік, утвораны ў беларускай мове на базе балтыйскага слова, пра што сведчаць геаграфія і фанетычныя варыянты з чаргаваннем к/х: ніклямяжы, ніклімажы (глыб., брасл., Сл. ПЗБ), параўн. літ. klem̃šinti, klemšióti ’няўклюдны ісці’. Не выключана таксама, што ў аснове народнае ўтварэнне тыпу ⁺хлямяга, параўн. ніклямяга ’няўклюда’ ніхлямяга ’няўдалы чалавек’ (Сл. ПЗБ), ад гукапераймальных хлямаць ’гучна есці’, хлэ́маць ’няўклюдна ісці’ і пад.; у абодвух выпадках не- мае ўзмацняльны характар, параўн. магіл. ха́лепа/неха́лепа ’дрэннае надвор’е’.
Не́хрысць ’нехрышчоны’ (Нас., Шат., Мат. Гом.), не́хрысь ’лаянкавая назва кожнага нехрысціяніна’ (Мядзв.), не́хрысцік ’паганец’ (ТС). Да хрысці́ць (гл.).