Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Не́ук ’гультай, невуч’ (Нас.). Паводле Кюнэ (Poln. 81), з польск. nieuk ’тс’, гл. невук.

Неўвіру́тны ’несусветны’ (Макарэвіч, Полымя, 1980, 8), ’няўлоўны, хітры, ло, ўкі’ (Яўс.). Гл. невірутны.

Не́ўгалаў (неугылыу) ’не сваім голасам’ (Бяльк.), неўгблоўабыякава, нецікава’ (ТС). Да галава, параўн. народны выраз не браць у галаву ’не турбавацца, не клапаціцца’, аднак першае з адзначаных значэнняў застаецца нявытлумачаным (збліжэнне з галець, галёкаць ’крычаць’?).

Неўгамонна ’безперастанна’: zub balič nieŭhamònna (Пятк. 2). Параўн. выраз угамону няма ’няма супыну’, гл. угамон.

Неўжадо́бу ’без жадання’ (Варл.). Да жадаць, жадоба.

*Не́ўжыткі, ны́вжыткэ ’пясчаная зямля, непрыдатная для апрацоўкі’ (драг., Сл. Брэс.). Гл. ужы́так, ужыва́ць.

Неўзаба́ве ’ў хуткім часе; не затрымліваючыся’ (Гарэц., Касп.), неўзаба́ві (неўзабави) ’хутка, без затрымкі; незадоўга’ (Нас.), niŭzabávia ’у хуткім часе’ (Варл.), неўзаба́ўкі ’без затрымкі’. Прыназоўнікавае словазлучэнне з м. скл. (Карскі 2-3, 76) назоўніка забава, забаўка ’прамаруджванне, замаруджванне’ (Нас.).

Неўзаме́ткі ’непрыкметна, незаўважальна’ (Касп., Сл. ПЗБ), неўзаме́тку ’тс’ (Нас., ТС), неўзаме́тцы ’незаўважальна, непрыкметна’ (ТС). З прыназоўнікавых словазлучэнняў не ў заметкі і пад. (ускосны склон назоўніка).

Неўкавы́рны ’незгаворлівы; флегматык’ (Касп.), ’няветлівы, непаслухмяны’ (Ян.), ’капрызны, свавольны’ (Сцяшк. Сл.), неўкавырный ’неўгамонны; якога нічым нельга крануць, упарты’ (Нас.), ’упіра; той, якім нельга ўкіраваць’ (Бяльк.), ’капрызны’ (Юрч.), ніўкавырный ’упірлівы, цяжкі для выхавання або для кіравання’ (мсцісл., З нар. сл.), рус. неуко‑ вырный ’няўклюдны, нялоўкі, непаваротлівы; непрыгожы, несімпатычны; неўгамонны; незгаворлівы’. Гл. укавырны.

Не́ўкач, неўкача ’калісьці, даўным-даўно’ (Сл. Брэс.), неўкоч, неўкоча ’калісьці; калі-небудзь; у хуткім часе’ (ТС), ’калісьці, даўным-даўно’ (лунін., Жыв. сл.), нёкоч ’некалі, калісьці, даўней’ (пін., Нар. лекс.). Відаць, можа быць збліжала са славен. nekoč ’аднойчы, некалі, калісьці’, што з не (адмоўе) і ko ’калі’ (< къ, гл. к), с — узмацняльная партыкула, адпавядае бел. ч(чы), параўн. гэтачы, колечы і інш. (Карскі 2-3, 71; ESSJ SG, 2, 305–306). Спецыфічная беларуска-славенская паралель можа служыць падставай для рэканструкцыі праславянскага дыялектызма (*ne‑kb‑čb?). Сярод беларускіх слоў больш ранняй формай трэба лічыць форму без устаўнога ў.