Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Нашы́шкацца ’налезці, набіцца’ (Сл. ПЗБ, карэл., Нар. словатв.). Відаць, экспрэсіўны варыянт да нашыцца ’налезці, набіцца’ (ТС), ад шыцца ’лезці, тачыцца’ (гл.), утвораны шляхам рэдуплікацыі каранёвай часткі слова і /с‑суфіксацыі, параўн. чэш. šiškati і šišati ’стрыгчы’ (Махэк₂, 610), рус. нашишкаться і натикаться ’нагаварыцца, нашаптацца’, славен. našeš‑ kati ’пабіць, адлупцаваць’ і пад.

Нашэ́мацца ’многа надзець на сябе’, пашамкаць ’нацягнуць’ (ТС). Утворана паводле распаўсюджанай семантычнай мадэлі экспрэсіўных дзеясловаў ’многа надзець’ < ’марудна варухацца, выдаваць ціхія гукі’, параўн. нашукацца, натужацца ’тс’ і пад., у якасці зыходных дзеясловаў могуць выступаць шэмкацца ’корпацца’, шамкаць ’корпаць’ (ТС) і гукапераймальны комплекс там‑ (там‑), параўн. шэмеляхнуць ’перакуліць’, шамятиць ’ціха есці’ і пад., прадстаўлены, магчыма, і ў славенскім адпаведніку našemiti ’прыбраць, безгустоўна упрыгожыць, надзець маску’ ад šemiti ’прыбіраць’.

Нашэ́рсціцца ’натапырыцца’ (Сл. ПЗБ). Да шэрсць, літаральна ’наставіць шэрсць’.

Нашэ́шкацца ’многа адзець на сябе’ (ТС). Параўн. славен. našeškati ’пабіць, адлупцаваць’, што, магчыма, сведчыць у карысць вядомай семантычнай мадэлі ўтварэння экспрэсіўных дзеясловаў, гл. нашу́шкацца; зыходным мог быць дзеяслоў тыпу шашчэць ’трашчаць, храбусцець’, відаць, звязаны з шастаць.

Наю́дзіць ’падгаварыць’ (Сл. ПЗБ), параўн. рус. каўк. наю́дить ’данясці, напляткарыць’. Ад ю́дзіць ’спакушаць, падбухторваць; зводзіць’, ю́да ’прадажнік, здраднік’, параўн. наюда́шыць ’здрадніцкі ўзвесці паклёп’, юда́шыць ’хітрыць, ілгаць; ашукваць, здраджваць’ да юда́ш ’няшчыры чалавек’ (Нас.). У сувязі з гэтым параўнанне з літ. sujùdinu ’падгаварыць’, на якое звяртаюць увагу складальнікі слоўніка, мае неабавязковы характар.

Ная́ ’а як жа, так’ (Ян.). Відаць, з *ну а як жа, параўн. ая́ выкл. ’баюся я цябе’ (гл.), укр. ая ’так’.

Ная́ве ’сапраўды, на самай справе, у рэчаіснасці’ (ТСБМ), на́яве ’на вачах, увачавідкі’ (ТС), рус. ная́ве, наяви́, наяву́ ’на віду, яўна, бачна’, польск. na jawie ’не ў сне’, чэш. najevě ’адкрыта, яўна, у рэальнасці’, серб.-харв. на јави, балг. ная́ве ’не ў сне; яўна, адкрыта’, макед. најаве ’на віду, у рэальнасці’. Са спалучэння на і я́ве — месн. скл. назоўніка я́ва ’рэальнасць, рэчаіснасць’ (гл.), параўн. ст.-бел. наѧвѣ ў Евангеліі 1616 г. (Карскі 2-3, 76). Сюды ж ная́ўны ’прысутны, фактычны, існуючы’, ная́ўнасць ’існуючае ў рэальнасці; наяўнае ў пэўны момант’.

Ная́дна (наядно) ’дакучліва, надрыўна’ (брэсц., Нар. лекс.). Відаць, суадносіцца з недаесці, надаядаць ’дакучаць, назаляць’ (гл.), што да есці, яда, параўн. пераядаць душу ’надакучаць’ рус. наядный ’надаедлівы’. Магчыма сувязь з яд ’атрута’, параўн. асабліва балг. яд ’смутак, пакута; злосць’, макед. яд ’тс’, серб. najaduTu ’апрыкраць, раззлаваць’ і пад.

Ная́дрыцца ’набухнуць’ (Сл. ПЗБ), рус. наядриться ’нарваць, успухнуць; выспець, наліцца (пра збожжа)’, польск. najędrznieć ’набухнуць; наліцца’, серб.-харв. najedparu ’наліцца’, макед. najadpu ’наліцца, напоўніцца сокам’. Да ядрыцца, гл.

Наяжджомы ’наезджы’ (Сл. ПЗБ). Ад наязджиць, наехаць, гл. ехаць, паводле характэрнай для паўночнага захаду Беларусі мадэлі ўтварэння дзеепрыметнікаў тыпу аромы ’ралейны’ ад ариць і пад.