Ная́ве ’сапраўды, на самай справе, у рэчаіснасці’ (ТСБМ), на́яве ’на вачах, увачавідкі’ (ТС), рус. ная́ве, наяви́, наяву́ ’на віду, яўна, бачна’, польск. na jawie ’не ў сне’, чэш. najevě ’адкрыта, яўна, у рэальнасці’, серб.-харв. на јави, балг. ная́ве ’не ў сне; яўна, адкрыта’, макед. најаве ’на віду, у рэальнасці’. Са спалучэння на і я́ве — месн. скл. назоўніка я́ва ’рэальнасць, рэчаіснасць’ (гл.), параўн. ст.-бел. наѧвѣ ў Евангеліі 1616 г. (Карскі 2-3, 76). Сюды ж ная́ўны ’прысутны, фактычны, існуючы’, ная́ўнасць ’існуючае ў рэальнасці; наяўнае ў пэўны момант’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)