Наю́дзіць ’падгаварыць’ (Сл. ПЗБ), параўн. рус. каўк. наю́дить ’данясці, напляткарыць’. Ад ю́дзіць ’спакушаць, падбухторваць; зводзіць’, ю́да ’прадажнік, здраднік’, параўн. наюда́шыць ’здрадніцкі ўзвесці паклёп’, юда́шыць ’хітрыць, ілгаць; ашукваць, здраджваць’ да юда́ш ’няшчыры чалавек’ (Нас.). У сувязі з гэтым параўнанне з літ. sujùdinu ’падгаварыць’, на якое звяртаюць увагу складальнікі слоўніка, мае неабавязковы характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)