Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мочыва ’мочка льну’ (Касп.), рус. пск., цвяр. мочиво ’лён, каноплі, палатно, якія вымочваюцца ў вадзе’. Віц.-пск. ізалекса. Да мачы́ць.

Мошаст ’крэп, аксаміт’ (ТСБМ), мошаст, мошыст ’плюш’ (Сл. ПЗБ), ’вельвет’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’махнатая тканіна’ (КЭС, лаг.). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 79), паходзіць з літ. mãšastas ’аксаміт’. Аднак гл. машэстэр ’тс’.

Мошка, мошка́ ’маленькае куслівае двухкрылае насякомае’ (ТСБМ, Бес., Яруш., Бяльк., ТС). Укр., рус. мошка, мошкара́, польск. mszyca ’тс’, н.-луж. pšyca, в.-луж. šmic ’камар’, ’мошка’, чэш. mšice ’тля’. Прасл. mъši, mъxa (звязаныя чаргаваннем галосных з muxa > муха), да якога роднаснымі з’яўляюцца: літ. musià, musė́, musìs, ст.-прус. muso, лат. muša, mũša ’муха’, ст.-грэч. μυῑα, лац. musca, ст.-сакс. muggia, ст.-в.-ням. muska ’камар, мошка’, алб. mizë ’камар’ (Траўтман, 191; Буга, РФВ, 72, 193; Фасмер, 2, 667; Махэк₂, 382).

Мошчы ’высахлыя астанкі людзей, якія лічацца царквою святымі’ (перан.) ’вельмі худы, знясілены чалавек’ (ТСБМ). З рус., ст.-рус. мощи, моща, якія са ст.-слав. мощи ’тс’. Да моча (гл.).

Мра́га ’дробныя мошкі’ (ТС). Кантамінаванае ўтварэнне з суфіксам зборнасці ‑аг‑а (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 207) ад мрака (гл.). Аб паралелізме семантычнай структуры ’цемра’ ’процьма’ параўн. імжа2 (гл.).

Мра́жыць ’імжыць’ (лях., Сл. ПЗБ), інфінітыў, відаць, мражэ́ць, які ўяўляецца як кантамінаванае ўтварэнне ад мрака і імжэць (гл.).

Мра́зіць ’імжэць’, мразь ’непагадзь’ (хойн., Шатал.), рус. валаг. мразь ’туманная мгла ў золкае надвор’е’, арл. ’нешта накшталт намаразі’. З ц.-слав. мразь, роднаснага да мароз < прасл. morzъ.

Мрак ’імжа’ (Ян.). У выніку кантамінацыі лоеў. мжак і мра́ка ’тс’. Не выключана магчымасць запазычання з рус. мовы, дзе мракц.-слав. лексема з прасл. morkъ.

Мра́ка ’непагадзь’ (браг., Шатал.; Ян.), лельч. ’снег з дажджом’ (ЛАПП), мра́чны ’дажджлівы’ (Ян.), мра́чыць ’імжэць’ (браг., Шатал.). З укр. мовы, параўн. мра́ка, мря́ка ’густы туман з дробным дажджом’, мря́чити ’імжэць’, мра́чний ’туманны, дажджлівы’. Узыходзіць да прасл. morkъ > морак (гл.). Параўн. таксама ЕСУМ, 3, 528.

Мрова ’дрыгвяністае балота’ (пін., Шатал.). Генетычна ўзыходзіць да мерва1 (гл.) з менай ‑ер‑ > ‑ро‑ (як у польск. мове) паводле чаргавання групы tert.