Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ляга́к ’вялікі камень’ (ст.-дар., Нар. сл., Сл. ПЗБ). Да ляжа́ць (гл.). Няясная матывацыя зычнай ‑г‑ (а не ‑ж‑, як у ляжак). Магчыма, у выніку намінацыі ⁺лягавы камень > лягак (?).

Ляга́ра, ляґарэ́ ’ляжак пад бярвеннямі’ (Сл. ПЗБ; слонім., Нар. словатв.), лягары́, лягера́ ’ляды, рычагі (бярвёны), прыстасаванцу для падняцця цяжару’ (рэч., Нар. сл.; Мат. Гом.), ’доўгія бярвенні, па якіх выкочваюць на бераг бярвенні з плыта’ (гродз., Нар. сл.; лунін., Шатал.), ’падваліны’ (Сцяшк., Сцяц.; бяроз., маст., Шатал.; зэльв., Сцяц. Словаўтв.), лігар ’папярочка на капылах саней’ (малар., Нар. словатв.). Да ле́гар (гл.).

Ляга́цца ’(аб кані, карове) брыкацца, біцца, калоцца’ (Інстр. III; слонім., Сцяшк. Сл.). Да прасл. lęgati. Больш падрабязна гл. ля́га1.

Ляга́ць, лега́ці, ляга́тэ ’лажыцца’, ’класціся спаць’ (Сцяшк., Нас., Сл. ПЗБ), ляга́тыса ’класціся спаць’ (стол., Нар. лекс.; Нар. Гом.). Ітэратыў да ляжа́ць (гл.).

Лягаш ’сабака, які выкарыстоўваецца пры паляванні на дзікіх птушак і звяроў’ (Інстр. I). Да лягавы1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 32–33).

Лягджа́й, ляґджа́й, ляжджа́й, лежджай ’від асакі, Carex L.’ (свісл., маст., КЭС; Сл. ПЗБ), ляжа́й ’тс’ (асіп., рагач., бярэз., Сл. ПЗБ); ’рагоз, Typha L.’ (Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. lagėsčiai, lagesčiai, legė̃stas ’дзядоўнік, бадзяк, Cirsium oleraceum Scop.’ Для гэтай назвы ў бел. гаворках існуе і глухі варыянт, характэрны для балтызмаў: ляшч ’тс’ (там жа), плюшчэй ’тс’ (Кіс.), падпраўлены народнай этымалогіяй ад плюшч.

Ляге́нне ’вантробы’ (Мсцісл., Полымя, 1987, 7). Да лёгкі, лёганёўе (гл.).

Ляге́нь ’рыба шчыпоўка, Cobitus taenia’, ’рыба галец, Nemachilus barbatulus’ (Інстр. II). Да ляжаць < прасл. legti (гл.). Параўн. і іншую назву гальца — ле́жань.

Ля́гір ’нікацін у люльцы’ (віл., Сл. ПЗБ). З польск. lagier ’ляк, сок з сялёдкі’ і інш. значэнні, якое Слаўскі (4, 27) выводзіць з ням. Lagier (< с.-в.-ням. lëger ’асадак у віне’).

Лягку́шка ’лёгкае’ (Ян.), тураў. лёгку́шы, легку́шы, лёгку́ша, легку́ша, леўку́ша ’тс’ (ТС). Да лёгкі (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 125).