Трэлья́ж ‘трохстворкавая люстра’ (ТСБМ). З рус. трельяж, якое з франц. treillage ‘крацістая загарадка’ < treille ‘альтанка з вінаграднай лазы’ < лац. trichila ‘альтанка’, у выніку скарачэння tricla ‘павільён’ — слова trīclīnium ‘трохмесны стол’ (SWO, 1980, 774; Голуб-Ліер, 488; Фасмер, 4, 98). Значэнне ‘трохстворкавае люстра’ развілося ў рускай мове, дзе ўзнікла ў выніку дзеяння народнай этымалогіі (ЕСУМ, 5, 628).
Трэ́мзлі (трэ́мзьлі) ‘махры з нітак’ (навагр., Нар. сл.), ‘рыззё’ (гродз., ЖНС). З польск. trędzla ‘аблямоўка з нітак’, у такой форме з XVII ст. Гл. фрэнзлі.
Трэ́міць ‘балбатаць, гаварыць пустое’ (івац., Сл. Брэс.). Няясна, магчыма, памылкова расчытанае трэліць, гл.
Трэ́мкацца ‘лахмаціцца, высыпацца (пра швы ў адзежыне)’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, звязана з трэпкі, гл.
Трэ́мля ‘ламачча, гушчар, зараснік’ (мазыр., ГЧ). Няясна.
Трэмяні́на, трамялі́на ‘брызгліна барадаўчатая, Euonymus verrucosa Scop.’ (Кіс.). Іншыя назвы: тржэмяліна, стрэмяліна (гл.). Хутчэй за ўсё, слова з’явілася ў выніку дээтымалагізацыі першапачатковай назвы і ўплыву іншых назваў, параўн. укр. термели́на, терменти́на ‘дуброўка, Potentilla tormentilla Schr.’ (ЕСУМ, 5, 554).
Трэн ‘элегія, жалобная песня’ (А. Абуховіч), ст.-бел. тренъ ‘пахавальны плач’ (Ст.-бел. лексікон, ПГС). Праз польск. tren ‘тс’ з лац. thrēnus < грэч. νρένος ‘тс’.
Трэ́нбух ‘сычуг’, перан. ‘жывот’, ‘страўнік’ (Мат. Гом.). Да трыбу́х (гл.) з другаснай назалізацыяй, мажліва, пад уплывам ід. trémbuch, trélbuch ‘трыбух’, суаднесеных з ням. Bauch ‘жывот, страўнік; чэрава’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.).
Трэнд ‘тэндэнцыя, кірунак’ (Новы час, 2015, 18 снеж.), ‘дамінуючая тэндэнцыя, напрамак развіцця’ (Барковіч, Лінгваінфарм.). Запазычана з англ. trend ‘плынь, рух, тэндэнцыя’, першапачаткова ‘кірунак развіцця’ праз польскую або рускую мову.
Трэ́ндаць, трэ́ндацца ‘бадзяцца’, трэндыньня ‘бадзянне’, трэ́нданнік ‘бадзяга’ (Юрч. СНЛ). Гл. трэнта́цца.