Трэнд ‘тэндэнцыя, кірунак’ (Новы час, 2015, 18 снеж.), ‘дамінуючая тэндэнцыя, напрамак развіцця’ (Барковіч, Лінгваінфарм.). Запазычана з англ. trend ‘плынь, рух, тэндэнцыя’, першапачаткова ‘кірунак развіцця’ праз польскую або рускую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)