Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

*Мархатава́ць, морхотова́ць ’паляваць (пра авечку), морхотун ’баран-самец’ (ТС). Да марка́ль, марката́ць (гл.).

Марха́ткі ’завязь (напр., у агурках)’ (паст., Сл. ПЗБ). У выніку перастаноўкі зычных хр > рх з махротка < махры́ (гл.). Параўн. таксама рус. морх, морхи ’бахрама, акраўкі тканіны, зношанае адзенне, лахманы’ і бел. мархотка ’махры’ (Яруш., Нас., Бяльк.).

*Мархля́к, морхля́к ’пучок маршчын’ (Клім.). Да морхлы. Параўн. укр. мо́рхлий ’зморшчаны, маршчыністы (аб пладах)’, рус. арханг., сіб. морхи́ ’маршчыны, няроўнасці, складкі на адзежы’. Роднасныя да маршчы́на (гл.).

Марці́ра артылерыйская гармата з кароткім ствалом’ (ТСБМ). У Крукоўскага (Уплыў, 82) бел. марты́ра — з рус. мовы, у якую (ў XVIII ст. праз гал. mortier ’ступа, марціра’) было запазычана з франц. mortier (< лац. mortārium ’ступа’ (Фасмер, 2, 658)).

Марцоўка ’шчупак, які нерастуе ў сакавіку’ (полац., З нар. сл.). Аналагічна марчу́к ’шчупак, які нерастуе ў сакавіку’, укр. ’шчанё, якое нарадзілася ў сакавіку’, мартю́к ’заяц, які нарадзіўся ў сакавіку’, марцівки́ — тое ж пра куранят.

Марцоўка ’дзяржаўная павіннасць, якая выконвалася ў сакавіку’ (паўд.-усх., КЭС). Да рус. март ’месяц сакавік’ < ст.-слав. мартъ, мартии, якія праз с.-грэч. μάρτι(ο)ς з лац. (mensis) martius ’месяц Марса’ (лац. Mars, Martis).

Марцу́к ’выпечанае салодкае цеста’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). З марцыпа́н (гл.).

Марцыпа́н, ‑ны (мн.) ’кандытарскія вырабы з цеста, прыгатаванага з працёртага міндалю або арэхаў з цукрам’, ’што-небудзь вельмі смачнае, адмыслова прыгатаванае’, ’страва, якая не існуе — нешта накшталт птушынага малака’ (ТСБМ; шчуч., З нар. сл.), ’вараныя буракі’ (ТС), ст.-бел. марципанъ ’тс’ (XVII ст.), якое запазычана са ст.-польск. marcypan < італ. marzapane ’пернік’ (Булыка, Лекс. запазыч., 119; Кохман, 84). Першапачаткова італ. marzipane — венецыянская манета, пасля мера: 10 марцыпанаў = 1 чацвярыку; у скрыні памерам у 1 марцыпан перавозіўся з Кіпра салодкі пірог, які пазней і стаў называцца марцыпанам. Італ. marzapane ўзыходзіць да араб. mauthabān ’кароль, які сядзіць на троне’. Не выключана другаснае запазычанне бел. лексемы з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 80).

Марцэля ’жанчына лёгкіх паводзін’ (клец., Нар. лекс.), ’непрыемная жанчына’ (капыл., Нар. словатв.). Да марцава́ць (гл.).

Ма́рчык ’абжора’ (Федар. 4). Відаць, да марнава́ць (гл.).

Ма́рчыць ’марыць тугою; сумам’, ма́рчыцца ’пакутаваць, сохнуць’ (Нас.). Укр. марчі́ти ’старэць, прыходзіць да заняпаду’. Да морак, марката́ (гл.) (гэтаксама Цвяткоў, 57).