Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кібдзюры́ (Сержп. Грам.). Гл. кіпцюрыß кіпець.

Кі́біс ’кнігаўка, Vanellus cristatus’ (Сл. паўн.-зах., Касп., Бяльк.). Укр. киба ’чайка, Vanellus vanellus L.’, кебіс ’тс’; балг. кибис ’тс’ і іншыя выводзяцца з ням. Kiebitz ’тс’ (ЕСУМ, 2, 427–428). Аднак суадносіны паміж славянскімі і нямецкімі формамі застаюцца няяснымі. Клюге (366) прытрымліваецца версіі, якая адвяргае запазычанне, хоць фармальнае супадзенне не можа тлумачыцца выключна гукаперайманнем.

Кібі́тка ’крытая павозка ў качэўнікаў’ (ТСБМ). Гл. кібіць.

Кі́біць ’пруткая выпукласць, дрэўка лука’ (Гарэц.). Ст.-рус. кибить ’дуга’. Запазычанне з тат. kibit ’крама, будка’. Параўн. кібітка (гл.) (Фасмер, 2, 227–228).

Кі́бкі ’страва з малака і крухмалу’ (З нар. сл.). Калі ўлічыць, што страва складаецца з кавалкаў крухмалу і вадкасці, можна дапусціць паходжанне кібкі ад скібкі (гл. скібка). Пры гэтым адбылася памылковая дэкампазіцыя з прыняццем пачатковага с‑ за прэфікс.

Кі́блі ’посуд’ (Сцяшк. Сл.). Укр. кибель ’вядро, цэбар’. Запазычана праз польскае пасрэдніцтва (польск. kibel ’тс’) з ням. Kübel ’цэбар’ (Слаўскі, 2, 131; ЕСУМ, 2, 428).

Кі́бяць ’кіпцюр’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кіпцюры, кіпець.

Ківа́йка ’частка самапралкі, якая перадае рух падножжа вялікаму колу’ (Влад.). Гл. ківаць.

Ківа́ла ’чалавек, якому даручана сцерагчы што-небудзь і даваць знак іншым’, ’кепскі працаўнік’ (Нас.). Да ківаць (гл.).

Ківа́льнік ’маятнік у гадзінніку’ (Бяльк.). Гл. ківаць.