Кі́бкі ’страва з малака і крухмалу’ (З нар. сл.). Калі ўлі- чыць, што страва складаецца з кавалкаў крухмалу і вадкасці, можна дапусціць паходжанне кібкі ад скібкі (гл. скібка). Пры гэтым адбылася памылковая дэкампазіцыя з прыняццем пачатковага с‑ за прэфікс.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)