Малашча́вы ’ярка-зялёны’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Утворана ад малача́й — менавіта такі зялёны колер маюць лісты малачаю вясной.
Малашэбніца ’чараўніца’ (маз., Нар. Гом.). З рус. волшебница ’тс’.
*Малгажа́тка, малгожа́тка ’груша (дрэва і плод)’ (нараўл., Мат. Гом.). Запазычана з польск. małgorzatka ’тс’, якое ад імя Małgorzata ’Маргарыта’ (Варш. сл., 2, 862).
*Малдава́нка, мылдыва́нка ’намітка, галаўная павязка’ (Бяльк.). Да тапоніма Малдавія, які з рум. Moldovă (Фасмер, 2, 642).
Малдзіць ’гаварыць адно і тое ж, бубніць’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 23), з літ. maldýti ’паломнічаць’, ’заспакойваць немаўля’, ’вельмі прасіць’.
Мале́бен ’кароткае набажэнства за чыё-небудзь здароўе, поспехі, а таксама па нябожчыках’ (ТСБМ), малебенны ’набожны’ (мін., Сл. ПЗБ), малебства ’малебен’ (Др.-Падб.), укр. молебень, рус. молебен, ст.-рус. молебенъ (XV ст.) узыходзяць да прасл. субстантывізаванага прыметніка molьbьnъ, утворанага ад molьba пры дапамозе суфікса ‑ьnъ (Слаўскі, SP, 1, 136). Увайшло ў бел. мову праз ц.-слав.
Мале́зны ’вельмі малы’ (астр., Сл. ПЗБ). Зах.-укр. мале́зний ’малы, дробязны’. Да малы́ (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑езн‑ (‑эзн‑) са значэннем высокай меры якасці (Бел. гр.₂, 1, 310). Бел.-зах.-укр. ізалекса. Дадатак да суфікса ‑н‑ (тут ‑ез‑) у бел. гаворках мяняецца, параўск. малесы, малёхтанечкі і інш.
Мале́й 1 ’менш’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) — выраўненая форма вышэйшай ступені прыслоўяў на ‑ей у суплетыўных утварэннях (Бел. грам.₂, 1, 197; Карскі 2-3, 49). Да малы́ (гл.).
Мале́й 2 ’спакойны, флегматычны чалавек’ (глус., Янк. Мат.), мале́ева сту́па ’таўстуха’, мале́ева торба ’непаваротлівы, павольны чалавек’ (Нас.). Відавочна, утворана ад прыметніка ⁺памалы ’павольны’, ад якога засталося ў бел. мове прыслоўе памалу ’марудна, павольна’ (параўн. укр. пома́лий, чэш., славац. pomalý ’павольны’); аб суфіксе ‑ей гл. Сцяцко, Афікс. наз., 98; Слаўскі, SP, 1, 87.
Мале́кула ’найменшая частачка рэчыва, якая захоўвае яго асноўныя хімічныя ўласцівасці’ (ТСБМ). З рус. молекула ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое з франц. molécule ’тс’ — штучнага слова, утворанага ад лац. mõlēs ’маса, скала’ на ўзор франц. corpuscule ’часцінка (матэрыі)’ (Голуб-Ліер, 319).
Мале́льня ’памяшканне або пакой, у якім моляцца’ (ТСБМ). Рус. моле́льня ’тс’, пск., цвяр. моли́льня ’капліца’. Бел.-рус. ізалекса, утвораная ад прыметніка моле́льный, параўн. рус. моле́льная ’малельня’.