Мале́бен ’кароткае набажэнства за чыё-небудзь здароўе, поспехі, а таксама па нябожчыках’ (ТСБМ), малебенны ’набожны’ (мін., Сл. ПЗБ), малебства ’малебен’ (Др.-Падб.), укр. молебень, рус. молебен, ст.-рус. молебенъ (XV ст.) узыходзяць да прасл. субстантывізаванага прыметніка molьbьnъ, утворанага ад molьba пры дапамозе суфікса ‑ьnъ (Слаўскі, SP, 1, 136). Увайшло ў бел. мову праз ц.-слав.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)