Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Малем ’амаль’ (драг., КЭС). З польск. malem, ст.-польск. malem ’тс’.

Мале́начкі, мале́нечкі, мале́нячкі ’вельмі маленькі’ (Кліх, Ян.; дзярж., Нар. сл.; мсцісл., Нар. словатв.; Сл. ПЗБ), шальч., астр., воран., гродз. ’малалетні’ (Сл. ПЗБ). Укр. маленечкий, рус. смал., бран., кур. маленечкий, маленечкий, польск. malenieczki ’тс’. Магчыма, паланізм (і ва ўкр. мове таксама). Форма маленачкі ўзыходзіць да маленкі (смарг., трак., вільн., воран., дзятл., Сл. ПЗБ), у якім ‑н‑ цвёрдае: вытрымана заканамернасць памякчэння зычнага перад мяккім, апрача г, к, х. Не выключаны таксама і ўплыў фанетыкі суседніх літоўскіх гаворак.

Маленко́сць ’маленства, дзяцінства’ (ТС, Яруш.). Паланізм. Параўн. польск. maleńkość < maleńki. Параўн. таксама пераклад з польск. z maleńkościзэльв. з маленькага ’змалку’ (Сцяц.).

Ма́ленне ’памяншэнне’ (Нас.). Польск. malenie ’тс’. Бел.-польск. ізалекса. Да ма́ліць, ма́ліцца (гл.).

Мале́нства1, мале́нство ’маленькае, ласкавае дзіця’ (Жд. 1), ’малеча’ (ТС). Укр. маленьство ’малое дзіця’, польск. maleństwo ’тс’. Відавочна, паланізм. Чэкман (Baltistica, 8 (2), 151) мяркуе, што ашм. маленства ’дзіцё’ з’яўляецца наватворам, які ўзнік пад уплывам суседняй літ. мовы, параўн. (tokià) mazumà ’(такая) маласць, малеча’. Сюды ж бел. маленскі ’ўласцівы дзіцяці’, ’малы, невялікі’ (Нас.).

Мале́нства2, мале́нство, мыле́нства, мале́ства (< малале́ства пад уплывам народнай этымалогіі), малале́сцвія (параўн. ст.-рус. малолѣтствие) ’дзяцінства, дзіцячыя гады; малалецтва’ (Шат., Бяльк., Нас., Яруш., ТС; бялын., Янк. Мат.; віл., паст., шальч., Сл. ПЗБ; слаўг., Нар. словатв.), рус. паўд.-пск., асташк. с маленства ’тс’. Паланізм, польск. maleństwo ’тс’.

Ма́ленька ’мала’ (калінк., З нар. сл.) можна лічыць працягам ст.-рус. маленько ’трохі’, ’нядоўга’ (XV ст.). Да ма́ленькі, малы́ (гл.). Аднак націск на ма‑ можа сведчыць аб запазычанні з рус. мовы (ад старавераў).

Мале́ньця ’маленства’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск.malęcie, якое ад malęki ’маленькі’, як маленства з польск. maleństwo < maleńki (Варш. сл., 2, 857).

Маленя́ ’маленькая істота’ (ТС) прымыкае да ўкр. моўнага арэалу, дзе маля́ ’малыш’, гуц. мале́ ’малое цялё’. Параўн. і рус. арханг. ма́ля ’малыш’, ’эй, малы!’ Прасл. рэгіяналізм malę ’малая істота’.

Мале́сенькі ’вельмі маленькі’ (Мал., Янк. 2), стаўб. мале́сінькі, мсцісл. малёсенечкій, малёсенькій (Нар. сл., Нар. словатв., Ян.), рус. паўн., дан. ма́лёсенький, мале́сенький ’тс’. Усходнеславянскае (з суф. ‑ес‑). Да малы́ (гл.).

Мале́сы ў выразе: у мале́сім часу ’у міг, у момант’ (Чуд.). Да малы́ (гл.). Пашырэнне асновы ‑ес‑ выражае паняцце малой велічыні, колькасці, але без дэмінутыўнай экспрэсіі, як ‑еньк‑ і да т. п. Параўн. і н.-луж. malsny ’хуткі’.